па падабенстве з памешчыкам мінулых эпох, землеўладальнікам з неабмежаванай уладай над прыналежнымі яму бяспраўнымі сялянамі. Чырвоны певень. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. красный петух, укр. червоний півень). Пажар. Мы хацелі сёння ж, y такі ўрачысты час, аддаць твой двор чырвонаму пеўню (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца). Назоўнікавае ўтварэнне на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма пускаць чырвонага пеўня каму, куды, дзе 'зламысна падпальваць што-н., рабіць пажар' (гл.). Чыстай (самай чыстай) вады. Калька з ням. м. (von reinsten Wasser). Сапраўдны, несумненны, дакладны. Таму я і маўчу; хоць гэта была, як тыя людзі кажуць, самай чыстай вады праўда, без ніякай выдумкі і спецыяльнай апрацоўкі (У. Ляўданскі. На прывале). Узнік y выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якім ювеліры называюць зусім бясколерныя і празрыстыя, як чыстая вада, брыльянты, алмазы і іншыя каштоўныя камяні. Чытаць (прачытаць) паміж радкоў што. Ужыв. амаль ва ўсіх еўрапейскіх м. Магчыма, калька з англ. (read between the lines) ці ням. (zwischen den Zeilen lesen) м. Здагадвацца пра скрыты сэнс чаго-н. нявыказанага. Корзун ніколі не меў асаблівага поспеху ў дзяўчат. Можа, таму што, як некалі зло ўпікнула Святлана, выбіраў надта прыгожых. Паміж радкоў, гэты папрок, падобна, трэба было чытаць так: не па сабе (У. Шыцік. Па жураўля ў небе). Вобраз усведамляецца як нерэальны
15 👁