узмацняльнай, экспрэсіўнай функцыяй. Такое спалучэнне двух слоў мае сувязь з уяўленнямі пра чорта, якога, пачынаючы са старажытных часоў, малявалі звычайна як істоту, падобную на чалавека, з выцягнутай галавой, лысую, голую, з куртатым хвастом і гусінымі пяткамі. Чуваць (чутно) як муха пралятае (праляціць). Недакладная калька з франц. м. (on entendrait voler une mouche, літаральна «можна чуць, як ляціць муха»). Надзвычайна ціха дзе-н. Дысцыпліну Варановіч трымаць умее. На яго ўроку чуваць як муха праляціць (І.Навуменка. A немцы ў Парыжы…). Заснаваны на ўяўнай, патэнцыяльна магчымай сітуацыі. Чужымі рукамі. Гл. чужымі рукамі жар заграбаць. Чужымі рукамі жар заграбаць. Агульны для ўсходнесл. м. Карыстацца з карыслівай мэтай вынікамі працы іншых. У сельсавеце былі непарадкі: старшыня — не свой чалавек — любіць чужымі рукамі жар заграбаць (В. Каваль. Ліпы). Паходзіць з прыказкі Чужымі рукамі добра жар заграбаць (у такой форме яе падае М. Федароўскі; параўн. таксама ў І.Насовіча: Чужымі рукамі толькі жар заграбаць добра). Прыказка вызвалілася ад слова добра, якое тут мае літаральнае значэнне і не ўдзельнічае ў стварэнні яе алегарычнага, пераноснага сэнсу. У нашай мове, a таксама ў руск., укр. і польск. (cudzymi rękami) м. ёсць яшчэ фразеалагізм чужымі рукамі са значэннем 'несамастойна, намаганнямі іншых': «Ён бы з вялікім задавальненнем асвятліў бы гэтым святлом сваю нару. Але каб усё гэта было зроблена чужымі рукамі, так, як калісьці рабіў на Скуратовіча» (К. Чорны). Крыніца фразеалагізма — тая самая прыказка Чужымі рукамі добра жар заграбаць. Выраз — яе «абломак». Чуць золак. Гл. чуць свет. Чуць свет. Агульны для ўсходнесл. м. (укр. чуть світ). Вельмі рана, на світанні. Каця вельмі перажывала. Цэлы месяц не вылазіла з фермы; пойдзе чуць свет і вяртаецца позна вечарам (А. Кудравец. У нас вяселле). Паходзіць са словазлучэння чуць свет настаў, апошні кампанент якога адпаў. 3 аналагічным значэннем ужыв. фразеалагізм чым свет, які ўзнік з раней, чым свет настаў: «А як вы ўбачылі б такога, — злавіць, звязаць — і к нам чым свет» (Я. Купала). Відаць, на аснове чуць свет склаўся ўласна бел. выраз чуць золак. Ён сустракаецца ў паэме «Тарас на Парнасе» («Чуць золак — стрэльбу ён за плечы»), y «Пінскай шляхце» В. ДунінаМарцінкевіча, y творах М. Чарота, М. Грамыкі, П. Глебкі, некаторых іншых аўтараў. Чым свет. Гл. чуць свет
19 👁