Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Чортава процьма. Уласна бел. Вельмі многа, вялікае мноства. За ўвесь час… было., нагаворана ўсяго-ўсякага чортава процьма (Ц. Гартны. Сокі цаліны). Назоўнікавы кампанент фразеалагізма — прыставачнае ўтварэнне ад старажытнага лічэбніка цьма, што абазначаў 'дзесяць тысяч' (гл. цьма цьмушчая). Прыметнік чортава ў складзе словазлучэння толькі знешне, па наяўнасці суфікса — ав-, паказвае на прыналежнасць, фактычна ж не мае гэтага значэння, a выступае з адмоўным ацэначна-экспрэсіўным адценнем і ўзмацняе сэнс назоўнікавага кампанента. Чорта лысага. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннем 'зусім не, гэтаму не бываць' як выказванне катэгарычнай нязгоды, адмаўлення, пярэчання і 'ні пры якіх абставінах не (возьмеш, выседзіш і пад.)'. Не, калі ён [Сяргей] ужо выберацца з гэтай завірухі, Тоську нікому не аддасць. Чорта лысага! (М. Кацюшэнка. Адзін рэйс). Чорта лысага ты тут да вечара пратрымаешся. Паб'юць, як мышэй (В. Быкаў. Жураўліны крык). Утварыўся на аснове выразу чорт лысы (гл.), магчыма, пад уплывам фразеалагізма чорта з два, засвоіўшы абодва яго значэнні. Чортаў тузін. Паўкалька з руск. м. (чертова дюжина). Тузін — гэта дванаццаць', a чортаў тузін — трынаццаць'. [Андрэй:] Раз сэрца занята табой, туды не пранікнуць другой. [Жэня:] Ды ну! У вашых сэрцах і чортаў тузін нашага брата змясціцца можа (І.Козел. Над хвалямі Серабранкі). Лічба «трынаццаць», паводле забабонных уяўленняў многіх народаў,— нешчаслівая. Магчыма, гэта ідзе з Евангелля, дзе гаворыцца, як Ісус на вячэры са сваімі дванаццаццю вучнямі сказаў, што адзін з іх здрадзіць яму, выдасць яго. Падобнае знаходзім і ў заходнееўрапейскіх міфах пра трынаццаць фей, адна з якіх ліхая. A ўсё ліхое, як павучае рэлігія, не ад Бога, a ад чорта. Таму «трынаццаць» — чортаў тузін. Чорт дзяцей калыша каму. Уласна бел. Каму-н. вельмі шанцуе. Корзун лічыў,што ён не з тых, каму чорт дзяцей калыша (У. Шыцік. Па жураўля ў небе). Паходзіць з прыказкі Багатаму чорт дзяцей калыша а беднаму з калыскі выкідае. Чорт лысы. Агульны для ўсходнесл. м. Невядома хто. — Ну, ці ж ёсць у цябе розум! Навошта ж было сеч? Каму з гэтага карысць? — Чорту лысаму! — сказаў Андрэй. — Толькі ж чорту… (Я. Колас. Малады дубок). Сэнсаўтваральную ролю ў гэтым выразе выконвае назоўнікавы кампанент, a прыметнік лысы выступае з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабюць
22 👁
 ◀  / 440  ▶