вадою (В. Якавенка. Акно на плошчу). На франтах было ўсяляк, як гаворыцца, часам з квасам, a парой з вадой (М. Лынькоў. Аб часе, аб сабе). Фразеалагізм, y якім кампаненты структуры часам… a парой… з'яўляюцца сэнсаўтваральнымі, склаўся ў жывой народнай мове і характарызуецца згусткам сродкаў мастацкай выразнасці. У ім ёсць кампаненты-сінонімы (часам — парою), дзве ўнутраныя рыфмы, свая рытмічнасць у кожнай частцы і антанімічнае супрацьпастаўленне (квасам — вадою). Іншы раз пішуць, што гэты выраз «уласна рускі». Аднак наўрад ці так гэта. Ён занатаваны І.Насовічам, М. Федароўскім, запісаны Я. Чачотам y 1846 г., прыводзіцца ў польскіх слоўніках — з паметай «устарэлы» і ў форме czasem z kwasem, a czasem z wodą. Дарэчы, y такой жа форме выраз знаходзім y апавяданні В. Каваля «Шчасце Сілівея Зязюлі» (1936): «3 таго часу я пайшоў па людзях і ўсё жыццё так і хадзіў — часам з квасам, a часам з вадою». Першы кампанент фразеалагізма (часам) — нарматыўнае міжстылёвае слова ў сучасных літаратурных бел., укр. і польск. м. Часанне языка. Уласна бел. Пустаслоўе, балбатня. Лазовіку карцела папікнуць: ну-ну, ты па часанню языка не ўступіш любой кабеце, — але стрымаўся (В. Блакіт. Шануй імя сваё). Утвораны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма часаць язык, першае значэнне якога — 'гаварыць упустую, пустасловіць'. Чорна ў роце ў каго. Гл. аж y роце чорна ў каго. Чорная кошка (прабегла) перабегла паміж кім. Агульны для ўсходнесл. (руск. черная кошка пробежала, укр. чорна кішка пробігла) ібалг. (минала е черна котка) м, Хто-н. пасварыўся з кімн. Некалькі дзён таму назад паміж Шэметам і Марозам зноў перабегла чорная кошка (М. Лобан. Гарадок Устронь). Выток фразеалагізма — даўняе павер'е: чалавека чакае непрыемнасць, калі яму перабяжыць дарогу чорная кошка. Чорны воран. Запазыч. з руск. м. Аўтамашына для перавозкі арыштаваных. Аўтух спярша думаў, што трапіў у страхавіты «чорны воран», пра якога начуўся ў турме і нават раней — на вёсцы (В. Быкаў. Жоўты пясочак). Слова воран y вуснай народнай творчасці і ў мастацкіх тэкстах досыць часта ўжываецца са сталым эпітэтам чорны: «Чорны воран, белы лебедзь — хто адолее з дваіх?» (С. Гаўрусёў); «Не для чорных воранаў песня салаўя!» (Л. Геніюш). Звычайна словазлучэнне чорны воран выклікае негатыўныя экспрэсіўнаацэначныя асацыяцыі, дадатковае адценне прадвесніка бяды, няшчасця. Відаць, гэта і стала асновай для фразеалагізацыі словазлучэння
Дадатковыя словы
зяўляюцца, павере
25 👁