Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Ч Чакаць з мора пагоды. Відаць, паўкалька з руск. м. (ждать у моря погоды). Заставацца ў пасіўным, вымушаным, няпэўна доўгім чаканні каго-, чаго-н. A мой жа яшчэ пад Новы год абяцаўся прыехаць. Чакай з мора пагоды!.. (М. Ракітны. На свята). Узнікненне фразеалагізма звязваюць з перыядам паруснага флоту, калі даводзілася чакаць добрых для плавання ўмоў. Чалом біць. Агульны для ўсходнесл. і польск. (bić czołem) м. Ужыв. са значэннямі: 1) каму пачціва кланяцца, вітаючы каго-н., 2) каму, пачціва прасіць каго-н., 3) чаму, з глыбокай пачцівасцю ставіцца да чаго-н., вітаючы што-н. Біце ж чалом тром сакалом, маладзіцы! Гэта ж кветкі з свойскай веткі, славянскай зямліцы! (В. Дунін-Марцінкевіч. Верш Навума Прыгаворкі). — Прыйшоў чалом біць, — звярнуўся [Сурма] да Кляпца. — Дайце нашым меліяратарам сена накасіць (І.Дуброўскі. На новыя кругі). Над Бесяддзю, у лясной акрузе, сялянскай хаце б'ю чалом (П. Прыходзька. Размова). Выраз мае ў сваім складзе ўстарэлае слова чало са значэннем лоб'. Узнік y сувязі са звычаем кланяцца пры падачы просьбы або скаргі так нізка, каб чалом (ілбом) даставаць да зямлі, злёгку б'ючы ім аб падлогу ці зямлю. Гэтым самым выказвалі пашану, віталі. Фразеалагізм даволі часта сустракаецца ў помніках старажытнай беларускай пісьменнасці, напрыклад y лістах аршанскага старасты Філона С. Кміты-Чарнабыльскага (XVI ст.), пераважна са значэннем 'вітаючы, выказваць пашану': «…покорно и ниско бью чолом пану моему милостивому». У творах В. Дуніна-Марцінкевіча фразеалагізм выкарыстоўваецца і са значэннем прасіць': «Пара, баш, дзяцей жаніць; яно ўсякі адклад не вельмі ідзе ў лад: пойдам пані чалом біць». Чамярыца яго ведае. Уласна бел. Невядома. І чамярыца яго ведае, як гэта неяк хітра на свеце ўстроена! (Я. Купала. Тутэйшыя). Утвораны па гатовай мадэлі — на ўзор тых шматлікіх сінанімічных фразеалагізмаў, якія ўжо былі ў мове (чорт яго ведае, ліха яго ведае, трасца яго ведае і г.д.). Чамярыца (або чэмер) — травяністая ядавітая лугавая расліна. Часам з квасам, a парою з вадою. Агульны для бел. і руск. (часом с квасом, порой с водой) м. Ужыв. пры дзеяслове жыць, радзей— быць і абазначае 'па-рознаму — сытна і надгаладзь'. Мелі такі-сякі асабісты агарод, з якога жылі часам з квасам, a парою з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бючы
15 👁
 ◀  / 440  ▶