Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Каменьчык(-і) у агарод чый. Танцаваць ад печы (ад печкі). Вайна (бітва, змаганне) з ветракамі. У круглых дужках падаюцца і трывальныя формы дзеяслоўных фразеалагізмаў, а таксама тыя нешматлікія формы зменлівага кампанента, у якіх здольны ўжывацца пэўны выраз: Брацца (узяцца) у рожкі з кім. Лавачка закрываецца (закрылася, закрыецца). Як не свой (свая, сваё, свае). Калі дзеяслоўнаму фразеалагізму ўласціва лексічная варыянтнасць, а яго граматычна галоўны кампанент можа ўжывацца ў незакончаным і закончаным трыванні, то ў загалоўку адна група формаў і варыянтаў аддзяляецца ад другой групы кропкай з коскай: Выбываць (выбыць; выходзіць, выйсці) са строю. Выводзіць (вывесці; спісваць, спісаць) у расход каго. Даволі многія фразеалагізмы не могуць ужывацца без абавязковага аб'ектнага акружэння («справа»). Іх значэнне рэалізуецца толькі ў строга акрэсленай канструкцыі. Гэта абавязковая лексіка-граматычная сувязь «справа» падаецца ў загалоўку слоўнікавага артыкула: Адальюцца слёзы каму чые. Зуб за зуб зайшоў у каго, з кім. Клюнуць на вудачку чыю, каго, чаго, якую. Некаторыя фразеалагізмы маюць валентна абмежаванае значэнне. Яно выяўляецца толькі ў спалучэнні фразеалагізма са строга акрэсленымі словамі. Напрыклад, выраз куры не клююць ('вельмі многа') уступае ў кантакт толькі са словам грошай. Пры такіх фразеалагізмах у загалоўку прыводзіцца іх абавязковае слоўнае акружэнне. Словы-суправаджальнікі, без якіх той ці іншы выраз не можа рэалізавацца ў маўленні, падаюцца ў адных выпадках перад фразеалагізмам, у другіх — пасля яго: Чакаць манны нябеснай. Быць, заставацца і пад. за сямю пячаткамі. Благім матам крычаць. Да касцей прамокнуць, прамерзнуць. Сустракаюцца фразеалагізмы з падвойнай абавязковай спалучальнасцю — «злева» і «справа»: Станавіцца, стаць і пад. на роўную нагу з кім. Як, што, чаго хоча (захоча) левая нага каго, чыя. Факультатыўная частка фразеалагізма бярэцца ў ломаныя дужкі: Адны скура ды косці засталіся на кім, у каго, ад каго.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
114 👁
 ◀  / 440  ▶