Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
пытанні адказваў скупа. — Ударыў прызнаюся. Толькі не цягніце каніцель, судзіце хутпчэй, — паўтараў ён упарта (А. Капусцін. Дзённік суддзі Верасаўца). Склаўся ў выніку пераасэнсавання адпаведнага свабоднага словазлучэння, якое абазначае марудную, нудную работу — выраб, выцягванне тоненькай металічнай, звычайна залатой або сярэбранай ніці (каніцелі) для вышывання. Цягнуць ката за хвост. Агульны для бел. і руск. м. Ужыв. са значэннямі: 1) нудна і аднастайна гаварыць, марудзіць з адказам, 2) занадта доўга рабіць што-н. Кажыце хутчэй. Што вы цягнеце ката за хвост (І.Гурскі. Патрыёты). 3 памольным зборам справа ясная. Не прыйдзеш, не скажаш: — Таварышы калгаснічкі, таварышы аднаасобнічкі, ды мяліце ж вы свой хлябец скарэй, чаго цягнуць ката за хвост? (М. Лобан. Гарадок Устронь). У абодвух выпадках сэнс сказаў ніколькі не змяніўся б, калі б y іх было прапушчана спалучэнне ката за хвост. Справа ў тым, што дзеяслоў цягнуць мнагазначны: ён мае больш як дваццаць значэнняў, y тым ліку марудзіць' і 'нацягваючы, прыбліжаць штосьці да сябе'. Пры ўзнікненні фразеалагізма цягнуць ката за хвост адбылася адначасовая каламбурная рэалізацыя двух гэтых значэнняў, накладанне на значэнне марудзіць' другога значэння з далейшым далучэннем камічнага дадатку. Узнікшы як чыясьці цікавая моўная знаходка, выраз стаў узнаўляльным агульнавядомым зваротам. Такі мастацкі прыём сутыкнення двух значэнняў y адным слове можна назіраць у шмат якіх беларускіх народных параўнаннях; напрыклад, y выразе прыстаць, як смала да падэшвы першае слова выступае з двума значэннямі адначасова: прыліпнуць' і 'неадчэпна прывязацца да кагосьці'. Цягнуць лямку. Паўкалька з руск. м. (тянуть лямку). Займацца нялёгкай, аднастайнай справай. Пяць год я цягнуў лямку студэнта, жывучы на не надта высокім акладзе старшага лабаранта ў навукова-даследчым інстытуце (У. Дамашэвіч. Хараство душы). Выраз прыйшоў з мовы бурлакоў, якія і ў прамым сэнсе цягнулі лямку — шырокі скураны рэмень, надзеты цераз плячо. Бурлакі запрагаліся ў свае лямкі з пастронкамі, прымацаванымі да доўгай тоўстай вяроўкі, і, напружваючыся, цягнулі супраць цячэння баржу ці іншае судна. Цяжкая бурлацкая доля адбілася ў прыказцы Цягні лямку, пакуль не выкапаюць ямку. Цягнуць рызіну. Агульны для ўсходнесл. м. Mae значэнні 'марудзіць з адказам' і 'марудна рабіць што-н., марна траціць час'. — Тут нам падказваюць… Толькі прабачце, калі ласка… — Ды ладна… Не цягні рызіну… Па якой справе? (І.Аношкін. Плямачка). — Каб вы далі ватоўку: — На. На і ватоўку, — рашуча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
20 👁
 ◀  / 440  ▶