Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
шкуматнуў яе з плеч Брытвін. — Толькі не цягні рызіну (В. Быкаў. Круглянскі мост). Утварыўся шляхам «разгортвання слова ў фразеалагізм» (В. М. Макіенка): узнік на аснове слова цягнуць y выніку накладання на прамое значэнне 'падаўжаць выцягваннем' яшчэ аднаго значэння гэтага полісемічнага дзеяслова — 'марудзіць, марудна рабіць' і каламбурнага дапаўнення яго дадаткам рызіну. Цягнуць ярмо (ярэмца) каго, якое. Агульны для бел. і ўкр. (тягнути ярмо) м. Доўгі час займацца нялёгкай і аднастайнай справай. Ён [Купала] не хацеў цягнуць ярмо бацькі і ў 1903 годзе пайшоў «у людзі» шукаць службы (В. В. Барысенка, B.У.Івашын. Беларуская літаратура). У гаспадара было пяць дачок і тры сыны, яны і цягнулі ярэмца хлебаробаў (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца). Паходзіць са свабоднага словазлучэння, звязанага з ранейшай цяжкай працай валоў, на якіх надзявалі ярмо — драўляны хамут для іх запрэжкі. Цяжкая артылерыя. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. тяжелая артиллерия, укр. важка артилерія). Тое, што прытрымліваецца на крайні выпадак як самы дзейсны сродак для дасягнення чаго-н. Цяпер ён [Ігар] хуценька напісаў запіску: «Дзед, трэба хутчэй класці Мамрука на лапаткі. Выступай, а я потым з цяжкай артылерыяй» (Л. Гаўрылкін. Мы яшчэ будзем сябрамі). Утварыўся ў выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні ваенных для абазначэння магутных гармат вялікіх калібраў і габарытаў. Цяжкая рука ў каго. Агульны для ўсходнесл. м. Хто-н. прыносіць няўдачу, няшчасце ў якой-н. справе, пачынанні і пад. — Я такі казаў вам, што ў Язэпа цяжкая рука, — весела крыкнуў Гілёрык, рады, што выйшла так, як ён казаў (Я. Колас. Калодка пчол). Склаўся на аснове былога павер'я, паводде якога ў адных людзей лёгкая рука (яна прыносіць удачу), a ў другіх — цяжкая (прыносіць няўдачу). Цямна вада ва облацэх. Запазыч. з царк. — слав. м. Незразумелае, туманнае. [Грэнка:] I вы, едучы сюды, я думаю, не хваліліся, куды і чаго едзеце? [Гарнак:] Цямна вада ва облацэх (Я. Колас. Забастоўшчыкі). Выраз з біблейскага тэксту (Псалтыр, 17, 11): «И положи тму закров свой, окрест его селение его, темна вода во облацех воздушных». Во облацех — старая форма меснага скл. мн. л. ад слова облако —'у воблаках'. Цяп ды ляп (цяпляп). Запазыч. з руск. м. Абы-як, нядбала, спехам (рабіць што-н.). Цяп ды ляп, ды на «а можа» — рабіць не гожа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паверя
13 👁
 ◀  / 440  ▶