Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Бертран, убачыўшы смачныя печаныя каштаны, прымусіла прастадушнага ката Ратона даставаць іх з агню для яе. Цягнуць ваду на сваё кола. Уласна бел. Рабіць усё на сваю карысць, служыць выключна асабістым інтарэсам, не клапоцячыся аб іншых. Яму, Валеру, увесь час здавалася, што не мізэр, як лічыў Пятро, a шмат людзей імкнецца прыстасавацца ў жыцці як найлепeй і цягнуць ваду адно на сваё кола (У. Рубанаў Каштаны). Паходзіць з прыказкі Усякі чорт на сваё кола ваду цягне ці Кожны млын на сваё кола ваду цягне. «У беларусаў,—піша І.І.Насовіч, — ёсць павер'е, што ўсякі млын і нават кожнае млынавое кола мае свайго асобнага апекуна-чорта». Цягнуць валынку. Запазыч. зруск. м. Займацца чым-н. нудным, аднастайным ці занадта марудзіць з ажыццяўленнем якой-н. справы. — Я пастараюся паклікаць яшчэ аднаго ці двух сведак. Паклікаць? — A навошта яны? Я ведаю, што ўсё роўна зробіце так, як вам захочацца. A мне няма часу з вамі валынку цягнуць (А. Цяжкі. Інцыдэнт). Склаўся, відаць, пад уплывам сэнсава тоеснага фразеалагізма цягнуць каніцель (гл.), назоўнікавы кампанент якога заменены словам валынка. Гэта замена можа быць абумоўлена тым, што валынка як духавы музычны інструмент, зроблены з трубак, устаўленых у скураны мяшок, іграе нудныя, цягучыя, аднастайныя мелодыі. Цягнуць (выцягнуць) гізунты з каго. Уласна бел. Мучыць, знясільваць цяжкай працай ці празмернымі патрабаваннямі. Ого, занадта добра ты пра гэтага шыбеніка думаеш! Не адстане ён, гізунты выцягне. I з цябе, і з мяне. Пабачыш вось (Б. Сачанка. Забытыя селішчы). Узнік шляхам аб'яднання двух сэнсава блізкіх фразеалагізмаў y адзін: цягнуць жылы з каго (гл.) + даставаць гізунты з каго. Кантамінаваны выраз захаваў значэнне фразеалагізма цягнуць жылы з каго. Слова гізунты з'яўляецца запазычаннем з мовы ідыш (яўрэйскай мовы, y аснове якой ляжаць нямецкія дыялекты); гізунты — здароўе'; параўн. y ням. м.: gesund— здаровы'. Цягнуць (выцягнуць) жылы з каго. Агульны для ўсходнесл. м. Мучыць, знясільваць цяжкай працай ці празмернымі патрабаваннямі. Раскажы маім хлопцам, як я тут гаравала. Як гэтыя вылюдкі цягнулі з мяне жылы. Сэрца маё чуе, што ты вернешся (І.Мележ. Мінскі напрамак). У аснове фразеалагізма, хутчэй за ўсё, нерэальны, гіпербалізаваны вобраз. Цягнуць каніцель. Запазыч. з руск. м. Займацца чым-н. нудным, аднастайным ці занадта марудзіць з ажыццяўленнем якой-н. справы. Кастусь Аляшкевіч гаварыў неахвотна, на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
60 👁
 ◀  / 440  ▶