Словы салодкія, a справы ніякай… — Звоніць, пакуль ахвоту згоніць (П.Місько. Наватар). Узнік для абазначэння занадта саладжавага чалавека на ўзор імёнаў і імёнаў па бацьку (тыпу «Пятро Іванавіч»). Фіксуецца ў «Зборніку беларускіх прыказак» (1874) І.І.Насовіча, праўда, з недакладнай дэфініцыяй: «кажуць пра чалавека капрызнага, сярдзітага, злой натуры». Цыганскае сонца. Агульны для бел. і ўкр. (циганське сонце) м. Месяц, начное свяціла. Ты цыганскаму cонцу павер і спакою істотай даверся, адгадаеш тады па траве, што пад ёй і што ў небе наверсе (Ю. Голуб. Незнаёмыя шолахі траў…). Выраз адлюстроўвае даўнейшы быт цыганоў, якія начавалі ў шатрах або пад адкрытым небам, пераязджалі на новае месца, асабліва ў гарачую летнюю пару, пры святле месяца і для якіх «ноч — матка: усё гладка» (намёк на крадзеж коней). Цьма цьмушчая каго, чаго. Усходнесл. Незлічоная колькасць, вялікае мноства. Грыбоў улетку mym цьма цьмушча, народ сюды йдзе — гушчай-гушча (Я. Колас. Новая зямля). Выраз з перажытачнымі моўнымі з'явамі мінулых эпох. Першы яго кампанент — архаічны лічэбнік, які даўней абазначаў 'дзесяць тысяч'. Калі трэба было перадаць паняцце «сто тысяч», гаварылі цьма цем. Гэта свабоднае словазлучэнне пасля стала ўжывацца ў пераносным сэнсе для абазначэння незлічона вялікай колькасці людзей ці прадметаў. На аснове цьма цем узнік вытворны ад яго выраз цьма цьмушчая.. Першы кампанент фразеалагізма ў сучаснай мове ўсведамляецца як назоўнік, другі — як прыметнік. Таму магчымае іх ужыванне і ва ўскосных склонах, асабліва вінавальным: «Емяльян Пугачоў падняў цьму цьмушчую мужыкоў на сялянскую вайну!» (А. Макаёнак). Цэнтр цяжару. Паўкалька з франц. м (centre de gravité). Самае асноўнае, галоўнае, сутнасць чаго-н. Ва ўсякім выпадку ясна адно: прэзідэнт пераарыентоўвае на хаду свой курс, цэнтр цяжару ў амерыканскай блізкаўсходняй палітыцы перамяшчаецца (А. Вярцінскі. Нью-Йоркская сірэна). Склаўся ў выніку пераасэнсавання адпаведнага тэрміналагічнага словазлучэння, якое ў сваім прамым значэнні ўжываецца ў маўленні фізікаў і інжынераў-будаўнікоў. Цягаць з агню каштаны для каго. Калька з франц. м. (tirer les marrons du feu). Выконваць з рызыкай для сябе цяжкую працу на карысць кагосьці. Яны спадзяюцца, што мужык для іх пачне цягаць з агню каштаны (А. Куляшоў. Хамуціус). Крылаты выраз з байкі вядомага франц. паэта XVII ст. Лафантэна «Малпа і кот», y якой расказваецца, як хітрая малпа
Дадатковыя словы
зявамі
12 👁