на язык дастаў»). Ціпун — птушыная хвароба, нараст на кончыку языка і пашкоджанне гартані, поласці носа. Ціхай сапай. Агульны для ўсходнесл. м. Цішком, потайкам і паступова рабіць што-н. Нямала недабітых яшчэ бандытаў ходзіць. I ціхай сапай, скрыта краіне нашай шкодзяць (А. Александровіч. Пра ворага). Выраз узнік y асяроддзі ваенных, дзе тэрмін сапа, запазычаны, як і роднаснае сапёр, з франц. м., абазначае 'падкоп або роў y кірунку да непрыяцельскай пазіцыі'. Такія падземныя хады, звычайна для падрыву крапасных сцен, a таксама траншэі рабіліся непрыкметна, цішком. Ва ўзнікненні метафарычнага зместу фразеалагізма семантыкаўтваральную ролю адыгрывае і эпітэт ціхай, што «прырос» да пераасэнсаванай формы сапай. Ціхая завадзь. Уласна бел. Спакойнае, бяспечнае месца, без клопатаў і трывог. Хочаце жыць y ціхай завадзі? Дзянісаў вам перашкаджае? Не, дарагі калега. Такія людзі, як Дзянісаў,вельмі нам патрэбны (М. Гамолка. Шосты акіян). Утвораны ў выніку пераасэнсавання адпаведнага свабоднага словазлучэння, y якім завадзь — 'невялікі заліў рэчкі або возера з запаволеным цячэннем'. Цішэй вады і ніжэй травы. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. тише воды ниже травы, укр. тихше воды нижче трави). Ужыв. са значэннямі 'вельмі пакорлівы, сарамлівы, ціхі; такі, што трымаецца непрыкметна, нясмела' і 'вельмі пакорліва, нясмела, непрыкметна (трымацца, весці сябе)'. Добра, добра, дзядзька, не хвалюйцеся, Мы будзем цішэй вады ніжэй травы, маўчаць ды слухаць (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Няма ўжо таго ініцыятыўнага і аптымістычнага Астапчыка, якім мы яго ведалі. Трымае сябе цішэй вады і ніжэй травы, a паліцэйскія ўсё роўна ходзяць за ім следам і не спускаюць з вока (М. Машара. Лукішкі). Выраз усведамляецца як матываваны. У яго вобразнасці знаходзіць адбітак фальклорная традыцыя, якая «трывала звязала ваду з эпітэтам ціхі, a траву — з эпітэтам нізкі» (В. М. Макіенка). Цуд(-а) y рэшаце. Паўкалька з руск. м. (чудеса в решете). Штосьці незвычайнае, неверагоднае. Сам таварыш Вепручкоў Зябліку пакланіўся? Можа рашыў, што большую пасаду яму адвалілі? Цуда ў рэшаце, дый годзе! (І.Аношкін. Не па Юрку шапка). Паходзіць з прыказкі Чудеса в решете: дыр много, a вылезть некуда. Цукар мядовіч. Паўкалька з руск. м. (сахар медович). Празмерна ласкавы, прытворна-ветлівы чалавек. Ідучы са сходу, калгаснікі мармыталі: — Не старшыня, a цукар мядовіч
18 👁