Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Ц Цалкам і поўнасцю. Калька з ням. м. (voll und ganz). У поўнай меры. [Матусевіч:] А ў прынцыпея з вамізгодзен, як кажуць, цалкам і поўнасцю (М. Матукоўскі. Наследны прынц). Абодва кампаненты, калі іх разглядаць на ўзроўні слоў, — сінанімічныя ў адным са сваіх значэнняў і выступаюць як сэнсаўтваральныя. Царства нябеснае. Запазыч. з царк. — слав. м. Рай, замагільнае жыццё ў раі. I Ясік, чацвёртакласнік, y бацькаву дуду: «Ты што, мама, y царства нябеснае верыш?» (Т. Гарэлікава. Перыферыя). Паходзіць з Бібліі, дзе ўжываецца неаднаразова; напрыклад: «Блаженны нищие духомъ, ибо ихъ есть царство небесное» (Матфей, 5, 3). У далейшым на аснове назоўнікавага фразеалагізма царства нябеснае склаўся выклічнікавы царства нябеснае каму, які ўжываецца пры ўпамінанні нябожчыка як пажаданне яму замагільнага жыцця ў раі. «— Адмучыўся!.. — Царства яму нябеснае, — перахрысцілася жанчына, захутаная ў коўдру» (С. Грахоўскі). У абодвух выпадках парадак кампанентаў адваротны, як і ў царк. — слав. тэксце. Цераз пень калоду. Агульны для ўсходнесл. м. Абазначае 'абы-як, нядбала рабіць што-н.' і 'нязладжана, нягладка, з перашкодамі (ісці)'. Звычаёвае права вялося ледзь не з літоўскіх часоў.. і за стагоддзі так уелася ў плоць і кроў жыхароў, што мяняць яго было проста небяспечна: пачнуць працаваць цераз пень калоду… (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім). Бываюць жа такія дні: як нешта не зладзіцца зранку, так потым і ідзе цераз пень калоду (Полымя. 1982. № 7). Этымалагічна гэта «абломак» фразеалагізма валіць цераз пень калоду (гл.). Ціпун на язык каму. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. як рэзкае асуджэнне чыйго-н. недарэчнага выказвання і як нядобрае пажаданне таму, хто гаворыць не тое, што трэба. Гэтая накаркала. Помніце, я сказала: «Аднімуць у вас правы». A ён: «Ціпун вам на язык» (І.Шамякін. Сэрца на далоні). Сучасная форма фразеалагізма, магчыма, з'яўляецца вынікам скарачэння кленіча; напрыклад, y «Вечарніцах» В. ДунінаМарцінкевіча: «Каб на язык напаў ім ціпун!» (параўн. y сучаснай польск. м.: bodajbyś рурсіа na języku dostal — літаральна «каб ціпун
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
12 👁
 ◀  / 440  ▶