хочаш, трэба ж адбыць гэты цяжкі абавязак… (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Відаць, утвораны па аналогіі з ужо існуючым, сэнсава тоесным выразам воляй-няволяй, які з'яўляецца калькай з лац. м. (volens nolens). Хто ёсць хто. Калька з англ. м. (who is who). Што ўяўляюць сабой тыя ці іншыя людзі, чаго варты хто-н. Дастаткова «дапытаць з прыдзіркамі» ўсіх, хто на той час працаваў y Цэнтральным аддзеле, — і стане зразумелым, хто ёсць хто (В. Праўдзін. Танцавальны марафон). Паходзіць ад назвы штогадовага бібліяграфічнага даведніка, які выдаецца ў Вялікабрытаніі, ЗША і некаторых іншых краінах. Хто ў лес хто па дровы. Паўкалька з руск. м. (кто в лес кто по дрова). Нязладжана, нядружна, уразород (спяваць, гаварыць і пад.). Адным словам, y сэнсе палітычна-партыйным цягнулі нашы лектары «хто ў лес хто па дровы»… (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). Лічаць, што выраз паходзіць з байкі І.А. Крылова «Музыканты» (1808), дзе пра няўмелых спевакоў гаворыцца: «Запели молодцы: кто в лес, кто по дрова…». У іншых мовах, апрача бел. і руск., не сустракаецца, яго перакладаюць адпаведнікамі: укр. хто у луг, а хто у плуг; польск. jeden do Sasa, drugi do lasa i г.д. У бел. літаратурнай м. ёсць сінанімічны выраз хто ў плот xmo ў гарод
Дадатковыя словы
зяўляецца, уразброд
15 👁