Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Хоць у пятніцу. Уласна бел. Абазначае 'у любы момант, y самы блізкі час', ужыв. пры словах замуж, жаніць. Хлапец мае семнаццаць гадоў (жаніць хоць у пятніцy можна), ды з падшывальцамі гешэфты вядзе. Куды гэта падобна! (Л. Калюга. Ні госць ні гаспадар). Першапачатковы сэнс выразу — 'хоць у той дзень, калі не дазвалялася спраўляць вяселле'. Вясельным днём была нядзеля. Пятніца з часоў язычніцтва лічылася нерабочым днём. Гэта традыцыя захоўвалася на Беларусі доўгі час. Яшчэ ў канцы XIX ст., як сведчыць С. Максімаў, y пятніцу нельга было шыць, купаць дзяцей, мыць бялізну; «калі ў Велікарусі засталіся ў народнай памяці і ў пашане толькі тры пятніцы… y Беларусі.. небяспечныя і страшныя ўсе пяцьдзесят дзве». «Хто ў пятніцу спявае, то ў нядзелю адплача» — народная прымета і перасцярога, занатаваная М. Федароўскім. Хоць у сабакі вачэй пазыч каму. Уласна бел. Вельмі сорамна, непрыемна. — Ой, Валодзя, — кажу, a самому; зноў жа, хоць у сабакі вачэй пазыч, — дык жа мне ўжо во, Шмулька — абагнаў [бульбу] і пабаранаваў. Ты ўжо, калі ласка, не крыўдуй, што так выйшла… (М.Гіль. Як я абганяў бульбу). Узнік як якаснае адлюстраванне пэўнага стану чалавека праз супастаўленне з сабакам, вобраз якога ў народным ўяўленні звязваецца часцей з негатыўнымі адзнакамі, чым са станоўчымі. Гэта бачым і ў шэрагу прыказак ды фразеалагізмаў: «Сабака і на Бога брэша», «Сабаку і сабачая смерць», «Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць», «пусціцца ў сабачую скуру», «(прапасці) за сабаку», «па сабаку з рота скача» і г.д. Як, што, чаго хоча (захоча) левая нага каго, чыя. Запазыч. з руск. м. Ужыв. са значэннямі '(як, што, чаго) захочацца каму-н.', калі гавораць пра недарэчныя, безразважныя ўчынкі, дзеянні таго, хто лічыцца толькі з уласным жаданнем. Для некаторых свабода раўназначная ўсёдазволенасці — маўляў рабі што твая левая нага захоча (Звязда. 3.04.1988). Сфарміраваўся, відаць, на аснове выразу чаго мая нага хоча з п'есы А. М. Астроўскага «Грэх ды бяда на каго не жыве» (1863). У ёй купец Курыцын расказвае, як ён сярод знаёмых рашаў спрэчку, чыя жонка найбольш ветлівая: «Я ўсіх да сябе ў дом вяду, сяду на лаўку, вось гэтак нагу выстаўлю і адразу кажу жонцы: „Чаго мая нага хоча?" A яна разумее, бо абучана гэтаму, ну і, значыць, тут жа ў ногі мне». Хочаш не хочаш. Агульны для ўсходнесл, м. Насуперак жаданню, незалежна ад жадання, старання каго-н. Каб магла, яна [Надзя] б іні адзіную хвіліну не асталася тут. Але, хочаш не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

песы
12 👁
 ◀  / 440  ▶