Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
гвалт крычы — ніхто не хоча ісці ў пастухі (М. Ракітны. Пятроўскі касманаўт). Утвораны па мадэлі шматлікіх фразеалагізмаў са структурай даданага ўступальнага сказа (хоць + дзеяслоў загаднага ладу з залежным ад яго назоўнікам). Першапачаткова мнагазначнае слова гвалт y гэтым выразе ўспрымалася як выклічнік з тым жа значэннем — клічам аб паратунку «ратуйце», з якім гэты выклічнік ужываецца, напрыклад, y такім кантэксце: «— Гвалт! — крычыць. — Ратуйце, людзі!» (К. Крапіва). Хоць зубы на паліцу кладзі (лажы) калі, пры якой умове. Уласна бел. Зусім няма чаго есці. Настала, бадай, самая цяжкая пара ў жыцці кляноўцаў—хоць зубы кладзі на паліцу (А. Асіпенка. Жыта). У аснове фразеалагізма — гіпербалічны вобраз, матываваны практычнай, гумарыстычна афарбаванай развагай: калі няма чаго есці, дык і няма занятку зубам, a таму хоць кладзі іх на паліцу. Хоцькі-няхоцькі. Уласна бел. Насуперак жаданню, незалежна ад жадання, старання каго-н. Хоцькі-няхоцькі прыйшлося выбрацца з роднага гнязда (З. Бядуля. Дванаццацігоднікі). Утвораны на аснове тоеснага выразу хочаш не хочаш (гл.), складаецца з кампанентаў, неўжывальных па-за фразеалагізмам. Хоць кол на галаве чашы каму. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. хоть кол на голове теши, укр. хоч кіл на голові теши). Немагчыма пераканаць каго-н., растлумачыць каму-н. што-н. (пра ўпартага, няўступчывага чалавека). Палажка адразу прымоўкла — ведала Антонаў характар: калі ўжо задумае што, дык назад не заверне, хоць кол на галаве чашы (М. Даніленка. Сініца ў руцэ). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, заснаваны на гіпербале, на ўяўленні аб вельмі моцнай галаве, якую нічым не праб'еш. Параўн. прыметнік цвердалобы 'вельмі ўпарты'. Хоць патоп. Калька з франц. м. (après nous le déluge, літаральна «пасля нас хоць патоп»). Ужыв. пасля слоў a там, пасля і інш. і абазначае 'не мае значэння для каго-н., не хвалюе, не кранае каго-н.'. Яму [Антушкову] было важна закрыць па ўсіх паказчыках год, a там хоць патоп (В. Супрунчук. Жывеш толькі раз). Лічаць, што выраз пасля нас хоць патоп належыць франц. каралю Людовіку XV (1710–1774). У часы яго праўлення амаль уся ўлада была ў руках фаварытак. Калі яму аднойчы паведамілі пра цяжкае эканамічнае становішча ў краіне і пагрозлівае нарастанне пратэсту народных мас, то разбэшчаны дэспат нібыта сказаў: «Манархія пратрымаецца, пакуль мы жывыя, a пасля нас хоць патоп». Паводле іншых крыніц, фраза прыпісваецца фаварытцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прабеш
16 👁
 ◀  / 440  ▶