самому даводзілася яму зарабляць нахлеб надзённы (Р. Барадулін. Чысціня); Непакой за цябе, зямля мая, — мой хлеб надзённы (М. Танк. Мой хлеб надзённы). Хлеб-соль. Усходнесл. Ужыв. са значэннямі: 1) пачастунак, 2) харч, ежа, 3) турботы, апека, 4) каму, прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за ядой). Выбачайце за нечаканы візіт. Дзякуем за хлеб-соль, жадаем здароўя (Э. Валасевіч. Бывайце здаровы). Падзяляю з сяброўкай тайну, з падарожнікам хлеб-соль (Я. Янішчыц. Я дзяліць не перастану…). За ўсё, што сёння маю, што даў мне мой народ: за кут у родным краю, за хлеб-соль без клапот, — я адплаціў народу, чым моц мая магла: зваў з путаў на свабоду, зваў з цемры да святла (Я. Купала. За ўсё). — Хлеб-соль вам! — гукнуў Сілівей Зязюля, і не паспелі яго запрасіць за стол, як ён сам прысеў на край лаўкі (В. Каваль. Шчасце Сілівея Зязюлі). Узнікненне фразеалагізма (у яго 1-м значэнні) звязана з даўнім звычаем, вядомым з часоў Кіеўскай Русі: сустракаючы жаданага госця, яму падносілі як знак павагі бохан хлеба і соль. Гэты звычай гасціннасці і цяпер жыве: «Паважна старыя вітаюць наркома, падносяць хлеб-соль, караваі і мёд» (Я. Купала). Астатнія тры значэнні развіліся ў фразеалагізме на аснове першага. Ход канём. Агульны для ўсходнесл. м. Спрытны, абходны манеўр. Юрыдычна ва ўсім вінаваты Гарошка. A Курбатаў — яго зяць. I ён зможа справу загладзіць. У гэтым напрамку я ўжо тоесёе прадпрыняў Гэта, так сказаць, — ход канём (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). Выраз узнік параўнальна нядаўна і ўвайшоў y літаратурны ўжытак з мовы шахматыстаў. Конь ходзіць не па прамой лініі ці дыяганалі, як іншыя фігуры, a літарай «Г», таму яго хады звычайна не чаканыя для праціўніка. Хоць гаць гаці каго, чаго, кім, чым. Агульны для бел. і ўкр. (хоч гать гати) м. Вельмі многа каго-, чаго-н. [Бацька:] Вакол нас ворагаў хоць гаць гаці. Яны толькі таго і чакаюць, каб на нас зноў хамут усцягнуць (Я. Бяганская. Далёка на Поўначы). Склаўся на аснове свабоднага словазлучэння гаць гаціць, дзе гаціць абазначае 'рабіць гаць, пракладаць дарогу цераз балота ці гразкае месца', a гаць — 'насціл з бярвення, галля, ламачча; грэбля'. На такі насціл нярэдка ішло вялікае мноства рознага матэрыялу. Хоць гвалт крычы. Агульны для бел. і ўкр. (хоч гвалт кричи) м. Ужыв. як выказванне адчаю са значэннем 'склалася цяжкае, бязвыхаднае становішча'. Дынастыя майстроў так званай доўгай пугі даўно ў вёсцы перавялася, і цяпер, як надыходзіць лета, хоць
35 👁