Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Я. Непачаловіч. Вятрак). Ходзіць ходырам свет цэлы, смела ў бітву йдзе нясмелы, y бой за лепшы час (Я. Купала. Час!). Узнік па мадэлі таўталагічных выразаў тыпу есці поедам, прападзі пропадам. Сэнсаўтваральным тут выступае дзеяслоў хадзіць, выкарыстаны ў сваіх перыферыйных значэннях. Далучанае да дзеяслова аднакаранёвае прыслоўе ходырам ці хадуном, неўжывальнае па-за гэтым фразеалагізмам, дапаўняе яго значэнне семай узмацняльнасці, робіць выраз экспрэсіўным сродкам. Хадзіць на задніх лапках перад кім. Гл. на задніх лапках хадзіць перад кім. Хадзячая газета. Калька з англ. (walkind newspáper) ці паўкалька з франц. (gazette vivante, літаральна «газета жывая», або gazette du quortier, дзе 1-е значэнне — 'бульварны лісток', a 2-е — 'мясцовы пляткар') м. Чалавек, які распаўсюджвае розныя навіны і чуткі. «Ці тут падманулі, ці там?» — вырашалі адны заблытаную дылему; a другія, якіх звычайна называюць «хадзячай газетай», з палёгкай уздыхнулі: ніяк не маглі яны змірыцца з тым, што іншыя разнеслі навіну ў масах — такія ўвогуле ніколі, нікому і нічому не вераць, але вельмі крыўдзяцца, калі не вераць ім (А. Кудласевіч. «Жэзл Жалезны»). У аснове фразеалагізма — нерэальная вобразнасць, якой і матывуецца яго сэнс. Хадзячая энцыклапедыя. Паўкалька з франц. (encyclopédie ambulante) ці калька з ням. (ein wandelndes Leksikon) м. Чалавек, які валодае самымі разнастайнымі ведамі. Сяргея нездарма звалі «хадзячай энцыклапедыяй». Ён слова ў слова прадоўжыў верш (В. Жуковіч. Як адна вясна). У аснове фразеалагізма — нерэальная вобразнасць, якой і матывуецца яго сэнс. Хадзячы анекдот. Агульны для ўсходнесл. м. Чалавек, дзеянні ці ўчынкі якога здаюцца дзівацкімі. Цяпер, калі падумаць, то не зразумела, з якой прычыны Федзя абазваў тады Любу імем вясковай жанчыны, якая была ў сяле хадзячым анекдотам (І.Грамовіч. На крутой гары). Утвораны шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізмаў хадзячая газета (гл.) і хадзячая энцыклапедыя (гл.), якія з'яўляюцца калькамі ці паўкалькамі з заходнееўрапейскіх моў. Халодная вайна. Калька з англ. м. (cold war). Непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-н. — Там у нас цяпер халодная вайна. — Як гэта халодная вайна? Паміж кім і кім? — Паміж мамай і бацем. Ён на яе злуецца, крычаць пачынае, а яна быццам не заўважае яго (Я. Радкевіч. Сутокі дзён
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
18 👁
 ◀  / 440  ▶