Х Хаваць галаву ў пясок. Калька з ням. м. (den Kopf in den Sand stecken). Палохаючыся, старацца ўхіліцца ад чаго-н. Давайце не будзем хаваць галаву ў пясок — нашым юнакам і дзяўчынкам ведаў [пра маральна-палавое выхаванне] катастрафічна нехапае (Настаўн. газ. 20.05.2000). Узнік y выніку метафарызацыі свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў дачыненні да страуса. Параўн.: «Тыя палітыкі, якія агітуюць не ўдзельнічаць у выбарах пры любых саступках існуючага рэжыму, нагадваюць страуса, які перад небяспекай хавае галаву ў пясок» (Нар. воля). Хаваць (схаваць) канцы у ваду. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. прятать концы в воду, укр. ховати кінці в воду). Спрытна знішчаць ці ўтойваць тое, што было доказам віны. Каб схаваць канцы ў ваду, прынялі Саламонава рашэнне: перадаць завод на баланс калгаса «Прагрэс» (І.Дуброўскі. Незамкнуты круг). Відаць, узнік на аснове фразеалагізма і канцы ў ваду (гл.). Хаджэнне на галаве (галовах). Агульны для ўсходнесл. м. Бурнае свавольства, гарэзлівасць (звычайна з боку дзяцей). Памойму, «хаджэнне на галовах» на ўроках павінен, пры неабходнасці скідвання назапашанай энергіі, «арганізаваць» сам настаўнік (Н. Цыпіс. Настаўнік — галоўны чалавек у дзяржаве). Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма хадзіць на галаве (галовах), які абазначае 'вельмі сваволіць, дурэць; рабіць, што захочацца'. Хадзіць гогалем. Агульны для ўсходнесл. м. Мець бравы, незалежны выгляд, трымацца зухавата. [Ермашоў:] Майце на ўвазе: калі ўбачу ў каго з вас у вачах сум — ласкі маёй не чакай!.. Тут мы адзін на адзін яшчэ можам паўздыхаць, a пры байцах — хадзі гогалем! (К. Губарэвіч. Брэсцкая крэпасць). Утвораны на аснове свабоднага словазлучэння, y якім дзеяслоў спалучаецца з назоўнікам у форме творнага параўнальнага склону. Гогалем — 'як гогаль', дзе гогаль — 'вадаплаўная птушка з сямейства качыных'. Яна ходзіць павольна і перавальваючыся, нібы важная, самазадаволеная асоба. Хадзіць (захадзіць) ходырам (хадуном). Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі 'моцна хістацца, калыхацца' і'бурна праяўляцца, прыходзіць у рух (пра справы, падзеі і пад.)'. Захадзілі жорны хадуном, аж трасуцца сцены ветраковы
Дадатковыя словы
ібурна
20 👁