У XIX ст. фразеалагізм ужываўся ў больш поўнай форме: той жа кукіш (фіга), ды на талерцы. Ён падаецца ў зборніку І.Насовіча з такім тлумачэннем сэнсу: «кажуць, калі хто грубасць, дакор і непрыемнасці прыхоўвае формамі далікатнасці». Вызваленне ад лішніх кампанентаў, сціск выразу адбыліся непасрэдна ў жывой народнай мове, адкуль фразеалагізм трапіў y мастацкія тэксты (упершыню выкарыстаны ў 1927 г. y вершы К. Крапівы «Фіга на талерцы»). Фіглі-міглі. Запазыч. з польск. м. (figle-migle). Жарты, хітрыкі, спрытныя прыёмы для дасягнення чаго-н. Шчэпкін мусіў вярнуцца, зрабіць рукамі фіглі-міглі, і толькі тады яму заапладзіравалі (А. Карпюк. След на зямлі). Назоўнік figel, адно са значэнняў якога ў польск. м. — жарт' (figle — жарты'), — сэнсаўтваральны кампанент фразеалагізма. Другі ж кампанент — прыдуманы, нематываваны, узніклы ў працэсе рыфмоўкі, падагнаны пад гукавую сіметрыю выразу, a можа, і звязаны з коранем дзеяслова migać — 'мігаць, падміргваць'. Фігу з макам. Гл. дулю (фігу) з макам. Фігу з маслам. Гл. дулю (фігу, кукіш) з маслам. Фількава грамата. Паўкалька з руск. м. Пустая паперка, несапраўдны ці няправільна напісаны дакумент. 3'явілася на тых валях розная шума несусветная, усялякія фуражыры-драпежнікі, якія бралі ў сялян і пошар, і коні пад шарлатанскія распіскі, фількавы граматы… (У. Дубоўка. Пялёсткі). Узнікненне фразеалагізма растлумачваюць па-рознаму. Адны лічаць аўтарам выразу Івана Грознага, які нібыта пагардліва назваў маскоўскага мітрапаліта Філіпа Фількай, a яго пісьмы да цара, накіраваныя супраць апрычніны і палітыкі тэрору, — «филькиной грамотой». Другое меркаванне (М. М. Шанскі) больш пераканальнае: выраз узнік па мадэлі састаўных тэрмінаў тыпу духоўная грамата. Прыметнікавы кампанент фразеалагізма ўтварыўся ад назоўніка філька — уласна рускага слова са значэннем 'недалёкі чалавек, дурань' (параўн. таксама рускае простофиля). Першапачатковы сэнс выразу быў вузейшы, чым цяпер: 'бязглузда складзены дакумент
15 👁