Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Ф Фама няверны. Агульны для ўсходнесл. (руск. Фома неверный, укр. Хома невірний) і польск. (niewiemy Tomasz) м. Чалавек, якога цяжка прымусіць паверыць чаму-н. Заслонаў, весела смеючыся, дастаў з кішэні гімнасцёркі сваё колішняе пасведчанне… — Чытай, Фама ты няверны… (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Пра недаверка часам кажуць: не паверыць, пакуль не памацае. Так было і з апосталам Фамой, як пра гэта расказваецца ў евангельскай прытчы (Іаан, 20, 24–29). Пачуўшы, што распяты на яго вачах Хрыстос уваскрэс, Фама сказаў, што не паверыць гэтаму, пакуль не ўбачыць і не памацае на яго руках ран ад цвікоў і не ўкладзе сваёй «рукі ў рэбры яго». I тады, як гаворыцца ў прытчы, з'явіўся перад ім Ісус і сказаў: «Падай палец твой сюды і падзівіся на рукі мае, падай руку тваю і ўкладзі ў рэбры мае, — і не будзь няверны, a верны». На аснове гэтай легенды склаўся фразеалагізм. Яго прыметнікавы кампанент — семантычны архаізм, слова, адно са значэнняў якога ўстарэла. Раней прыметнік няверны ўжываўся і са значэннем 'які не верыць'. Часам выраз ужыв. y літаратуры і ў такім афармленні: няверны Тамаш (М. Танк), няверны Хама (Я. Колас), Фама няверуючы (А. Жалязоўскі), Хама няверуючы (А. Жук), недаверлівы Фама (М. Танк), Хаманявернік (Ф. Янкоўскі). Фігавы лісток. Агульны для ўсходнесл., польск., чэшск. м. Крывадушная маскіроўка ганебных учынкаў, прыкрыцце чагосьці непрыстойнага. Хто ў гэтай драме — герой, хто статыст, распішуць стратэг і статыстык, схаваўшы лоб за браніраваны ліст, сумленне — за фігавы лісцік (В.Вітка. Спакуса). Узнік на аснове біблейскага падання пра першых людзей на зямлі (Быццё, 3, 7). Адам і Ева пасля выгнання іх з раю (гл. y касцюме Адама) упершыню пазналі сорам і, каб схаваць сваю галізну, зрабілі сабе паясы з лісця фігавага дрэва. Выраз атрымаў асаблівае пашырэнне ў сувязі з тым, што жывапісцы і скульптары XVI–XVIII стст., калі трэба было адлюстраваць голага чалавека, выкарыстоўвалі фігавы лісток як умоўнасць: царква не дазваляла паказваць галізну ў мастацтве. Фіга на талерцы. Уласна бел. Непрыемнасць для кагосьці, прыхаваная ветлівасцю, далікатнасцю. Гэта будзе для Анішчука і яго кампаніі нешта накшталт хвігі на талерцы (І.Гурскі. Хлеб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіўся
21 👁
 ◀  / 440  ▶