Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
забойстве). Іх, гэтых гусляроў трэба ў чорным целе трымаць. A мы ім патураем. Волю далі (А. Асіпенка. Святыя грэшнікі). Першапачаткова выраз ужываўся ў дачыненні да коней і абазначаў 'у худым целе, сярэдне (трымаць)'. В.І.Чарнышоў прыводзіць урывак з «Рэгулы аб конях» (1725), дзе даецца інструкцыя «глядзець, каб халастыя кабылы былі ў чорным целе». Яшчэ адно значэнне развілося ў фразеалагізме пад уплывам выразаў y цуглях, y абцугах трымаць. У чорта на кулічках. Запазыч. з руск. м. Вельмі далёка, y аддаленых мясцінах (быць, жыць, знаходзіцца і пад.). Ну што ж, пойдзем па хатах. Я ў чорта на кулічках жыву. Праводзіць мяне не трэба (А. Асіпенка. Крык чайкі). Мяркуюць, што сучасная форма гэтага фразеалагізма з'яўляецца пераробкай даўнейшага выразу ў чорта на куліжках, дзе куліжкі абазначаюць 'выпаленыя, расчышчаныя пад раллю лясныя палянкі'. Тут аралі і сеялі на працягу некалькіх гадоў, a пасля палянкі зноў зарасталі лесам; існавала павер'е, што тут водзяцца чэрці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, павере
13 👁
 ◀  / 440  ▶