Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
адміністратарам у футарале; захацеў, каб ведалі ўсе рабочыя, што і як робіцца на ўчастку, каб рабілася ўсё са згоды РКК, прафсаюза, і — вось вам вынік… (Х. Шынклер. Сонца пад шпалы). Звычайна спалучаецца са словам чалавек або яго кантэкстуальнымі сінонімамі. Дык я ж пра тых — «у футарале», што ў промнях сонца яснага баяцца ценю ўласнага (К. Крапіва. Чорт). Крылаты выраз з апавядання А. П. Чэхава «Чалавек у футляры». Белікаў, герой апавядання, увесь час імкнецца «акружыць сябе абалонкай, стварыць сабе, так сказаць, футляр, які адасобіў бы яго, засцярог бы ад знешняга ўплыву». Ён баіцца ўсяго новага і жыве пад вечным страхам, «як бы чаго не выйшла». I звонку ён таксама нібы ў футляры: заўсёды «выходзіў y галёшах і з парасонам і абавязкова ў цёплым паліто на ваце», з паднятым каўняром. Ухапіцца абедзвюма рукамі за што. Гл. хапацца (ухапіцца) абедзвюма рукамі за што. Ухапіцца за саломінку. Гл. за саломінку ўхапіцца. У чатырох сценах сядзець, жыць і пад. Агульны для ўсходнесл. і польск. (w czterech ścianach) м. Ужыв. са значэннямі 'не маючы ні з кім зносін, y адзіноцтве' і 'не выходзячы з дому, з памяшкання'. Юрац успомніў пра Ціманава: маўляў тут згуртавалася нешта накшталт халасцяцкай кампаніі, a сусед, халасцяк, будзе сумаваць у чатырох сценах. Можа, і яго запрасіць? (М. Гроднеў. Крок да тайны). Хто ж y гэткія маладыя гады выседзіць летам у чатырох сценах? (В. Супрунчук. Сяргей Сяргеевіч). Склаўся, відаць, пад уплывам франц. выразу entre quatre mures (літаральна «паміж чатырох сцен») як яго недакладная калька. Фразеалагізм успрымаецца як матываваны. У чорным святле. Калька з франц. м. (tout en noir). Змрочна, непрыглядна, горш, чым на самай справе (бачыць, паказваць, выглядаць і пад.). Што ж, разумная крытыка на карысць ідзе, і баяцца яе няма чаго. Аднак не думаю, каб у вас тут усё блага было, выглядала ў чорным святле (Т. Хадкевіч. Даль палявая). Узнік, відаць, як антанімічнае ўтварэнне на аснове фразеалагізма ў ружовым святле (гл.). Чорны колер заўсёды асацыіраваўся з адмоўным, змрочным, сумным. У чорным целе трымаць. Відаць, запазыч. з руск. м. Ужыв. са значэннямі 'надгаладзь, без дастатковага харчавання' і 'вельмі строга, сурова, абмяжоўваючы свабоду дзеянняў'. [Змітро:] Што ж вас у чорным целе трымаюць, не кормяць? Выкінулі сюды, як непрыкаяных і забыліся, што есці хочаце (Г. Марчук. Прызнанне ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
24 👁
 ◀  / 440  ▶