іншага. Хіба не бачаць, колькі нас, Быкоўскіх, зараз развялося, што на нас, Быкоўскіх, усё тут трымаецца, што мы, Быхоўскія, усяму тут галава (М. Ермаловіч. Быкоўскі на пасадзе). Паходзіць з прыказкі Хлеб усяму галава. Утаптаць у гразь каго, што. Гл. таптаць (утоптваць; утаптаць) y гразь каго, што. Утоптванне (таптанне) y гразь каго, чаго. Уласна бел. Ачарненне, прыніжэнне, знеслаўленне, несправядлівае абвінавачванне каго-, чаго-н. Ці захаваюць наступнікі духоўны скарб продкаў? Ці зберагуць пад ашалелым напорам размывання, знішчэння, утоптвання ў гразь усяго, на чым спакон веку трымаўся народ? (Г. Пашкоў. Палескія вандроўнікі). Назоўнікавы фразеалагізм, вытворны ад суадноснага з ім дзеяслоўнага таптаць (утоптваць) y гразь каго, што (гл.). У тры пагібелі. Агульны для ўсходнесл. м. Mae значэнне 'вельмі нізка', якое рэалізуецца пры дзеясловах сагнуцца, схіліцца і інш. Жук паклаў цымбалы на стол і сагнуўся над імі ў тры пагібелі (І.Пташкікаў. Мсціжы). Або: у тры пагібелі гнуўся (К. Крапіва); скурчыўшыся ў тры пагібелі (В. Быкаў); схілены ў тры пагібелі (З. Бядуля). Сучасная форма выразу — частка фразеалагізма гнуць у тры пагібелі са значэннем тыраніць'. Узнікненне фразеалагізма знаходзіцца ў сувязі са страшным відам катавання на Русі ў часы сярэднявечча. Пры допыце «прывязвалі да ног галаву, — піша С. Максімаў, — y вяроўку прасоўвалі палку і круцілі яе, аж пакуль галава не прыгіналася да самых ног». У тры пагібелі — гэта 'у тры згібы'. Утыкаць свой нос куды, y што. Гл. соваць (сунуць, утыкаць) свой нос куды, y што. У фаворы ў каго. Паўкалька з франц. м. (en faveur). Пад апекай, заступніцтвам (быць, знаходзіцца, аказацца і пад.). Андрэй ладзіў з Цімохам Гаўрылавічам, нават быў y яго ў фаворы (В. Блакіт. Усмешка Фартуны). У франц. мову слова фавор прыйшло з лац. м. (favor), дзе яно абазначае прыхільнасць'. У форме быць. Паўкалька з франц. м. (etre en forme). У такім стане, калі найбольш поўна праяўляюцца сілы, здольнасці, уменне каго-н. Дырэктарскі шафёр ведаў сабе цану і быў заўсёды, як кажуць, y форме (І.Канановіч. Святло ў акне). Першапачаткова выраз ужываўся ў галіне спорту. У футарале (у футляры). Запазыч. з руск. м. (в футляре). Фразеалагізмам вобразна характарызуюць таго, хто замкнуўся ў сваіх вузкіх інтарэсах, адмежаваўся ад жыцця, баіцца новага. Ну, вось гляньце: не хацеў, каб лічылі кабінетным пацуком — спецам
16 👁