Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Ваяваць тут можна. Я з грамадзянскай ведаю. Давалі прыкурыць немцам, белапалякам…. (І.Навуменка. Сасна пры дарозе). Склаўся на аснове сінанімічнага фразеалагізма ўстаць з левай нагі (гл.) з заменай y ім аднаго з кампанентаў спалучэннем не з той (г. зн. «не з правай, не з той, з якой трэба»). Уступаць (уступіць) y строй. Агульны для ўсходнесл. м. Станавіцца дзеючым. [Шугаеў:] Завод толькі яшчэ ўступіў y строй, дзе ж тут даб'ешся, каб усё было выдатна (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба). Узнік y выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні ваенных, дзе слова строй абазначае 'воіны, пастроеныя радамі' і 'састаў дзеючай арміі'. Уступленне ў сілу чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Набыццё законных падстаў. 3 уступленнем y сілу новага заканадаўства аб барацьбе з непрацоўнымі даходамі абласная аўтаінспекцыя намеціла канкрэтную праграму па яго рэалізацыі (Звязда. 10.10.1986). Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма ўступаць (уступіць) y сілу; які абазначае 'станавіцца законным, набываць законныя правы'. Усякага жыта па лапаце. Агульны для бел. і руск. м, Усяго патроху; самае рознае. Тут табе і хахлы, і латышка, і ўсякага жыта па лапаце (У. Караткевіч. Чазенія). I кожная з тых гор і горак — скароніца невычэрпная: самародныя жалеза і медзь, золата, вугаль, баксіты, фасфарыты. Увогуле, як кажуць, усякага жыта па лапаце (В. Казько. Бунт незапатрабаванага праху). Першапачаткова тут жыта — абагульненая назва жыта, ячменю, пшаніцы і іншых злакавых, a лапата — драўляная прылада з шырокім ніжнім канцом для перамяшчэння, перамешвання зерня на таку. Усякая ўсячына. Запазыч. з руск. м. (всякая всячина). Ужыв. са значэннямі: 'самыя разнастайныя рэчы, прадметы' і 'усё без разбору (аб прадмеце размовы, гутаркі, думак і пад.)'. Мяса пакрышанае, прыпраўленае кропом, часнаком ды ўсякай усячынай, падагрэлася ў печы (К. Крапіва. Мядзведзічы). I ўзімку ў школе, і ўлетку дома ён заўсёды выдумвае ўсякую ўсячыну; і ўсё ў яго набывае афарбоўку загадкавасці (Т. Хадкевіч. Спеюць яблыкі). Паходзіць ад назвы часопіса, які выдаваўся імператрыцай Кацярынай II. Кампанент усячына па-за фразеалагізмам не ўжываецца, a ўсякая сэнсава суадносіцца з адпаведным словам свабодкага ўжывання. Усяму галава. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. всему голова, укр, усьому голова). Самае галоўнае, найбольш важнае сярод
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся, скарбніца
16 👁
 ◀  / 440  ▶