Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
каля разбуранага мастка… аб'езд (В. Казько. Сад, альбо Заблытаны след рамана). Першапачатковае значэнне выразу — 'усёй грамадой'. Мір — агульнае для ўсходнесл. м., цяпер ужо ўстарэлае слова са значэннем 'сельская грамада'; яно захавалася ў прыказцы З міру па нітцы — голаму сарочка; параўн. таксама: Што будзе міру, то і бабінаму сыну. Усмоктваць (усмактаць) з малаком маці што. Калька з лац. м. (cum lacte nutricis suxisse). Цвёрда засвойваць з самых ранніх гадоў. Уладарыць над ім [словам] можа толькі той, хто з малаком маці ўсмактаў таямніцу яго ўнутранай энергіі, да каго гэта слова прыйшло ў хвіліны першага азарэння як яго першая моўная плынь (М. Лобан. Пяць раніц тыдня). Выраз належыць старажытнарымскаму аратару і пісьменніку Цыцэрону (106 — 43 да н. э.). Уссесці на карак каму, чый, каго. Гл. садзіцца (сесці, уссесці) на карак каму; чый, каго. Уставаць на дыбкі. Гл. станавіцца (стаць; уставаць, устаць) на дыбкі. Уставаць (падымацца, паднімацца) з каленяў. Агульны для ўсходнесл. м. Пераставаць быць паднявольным, прыніжаным, пакорлівым. Мы, беларусы, выжывем фізічна толькі тады, калі паднімемся з каленяў адродзім мову, культуру, свае спаконвечныя мудрыя традыцыі… (С. Законнікаў. Наш паратунак — Адраджэнне). Відаць, узнік на аснове фразеалагізмаў стаяць на каленях (перад кім), поўзаць на каленях (перад кім) як параўнальна нядаўняе ўтварэнне, антанімічнае папярэднім па сваёй унутранай форме. Уставіць пяро каму. Гл. пяро ўставіць (уваткнуць) каму. Устаўляць палкі ў кола каму, чаго. Гл. ставіць (устаўляць, соваць, сунуць) палкі ў кола каму, чаго. Устаць з левай нагі. Калька з англ. (get out of bed with left leg) ці франц. (se lever du pied gauche) м. Быць у дрэнным настроі, y раздражнёным стане. — У гэтым пытанні я кансерватар. Чулі такое слова? — Ніякі вы не кансерватар. Хутчэй за ўсё, з левай нагі ўсталі (А. Пальчэўскі. Перастаўленае крэсла). Выток фразеалагізма — павер'е, якое з антычных часоў існавала ў многіх народаў. Лічылася, што правы бок — добры, a левы — дрэнны, што ўстаць раніцай з левай нагі — значыць пачаць новы дзень пад уладай злога духу. Устаць не з той нагі. Агульны для сходнесл. м. і руск. встать не с той ноги, укр. встати не на ту ногу). Быць у дрэнным настроі, y раздражнёным стане. Ты проста, Мацвееў; не з той нагі ўстаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абезд, павере
28 👁
 ◀  / 440  ▶