золытаць) усе карты чые, каму, каго (гл.) 'разладжваць, разбураць чые-н. планы, намеры, разлікі' Усе карты раскрыты чые. Агульны для ўсходнесл. м. Чыен. планы, намеры, дзеянні выяўлены, перасталі быць тайнай кагон. Пра гэта трэба было спытаць у самым канцы, калі б мы ўжо раскусілі, што за птушка пакупнік нашай солі. Але маскіравацца позна, нашы карты раскрыты… (І.Навуменка. Снежань). Вытворны ад дзеяслоўнага фразеалагізма раскрываць (раскрыць) карты каму (гл.), сэнс якога — 'пачынаць дзейнічаць адкрыта, не хаваючы сваіх тайных намераў, планаў'. Усе шышкі ляцяць (валяцца) на каго. Агульны для ўсходнесл. м. Абрушваюцца ўсякія непрыемнасці на кагосьці. Максім пасмяяўся са страхаў Рагачоўскага, заспакоіў, сказаўшы, што на гэты раз усе шышкі паляцяць на яго, галоўнага (І.Шамякін. Атланты і карыятыды). Зыходнай формай фразеалагізма з'яўляецца прыказка На беднага Макара ўсе шышкі валяцца. Як «абломак» прыказкі, фразеалагізм мае незамкнёную структуру і ў маўленні заўсёды кіруе назоўнікам са значэннем асобы ў він. скл. з прыназоўнікам на. Усёй душой. Калька з лац. м. (tota mente). Ужыв. са значэннямі: 1) шчыра, сардэчна (любіць, кахаць, верыць і пад.), 2) поўнасцю, цалкам (быць на баку каго-н., падтрымлівадь каго-, што-н. і пад.), 3) з вялікім жаданнем, вельмі ахвотна (хацець, імкнуцца, рвацца і пад.). Гарбачэня адчуў, што ён пакахаў Кацю не на жарты, усёй душой (І.Гурскі. На берагах Прыпяці). Усёй душой падтрымліваю прапанову, выказаную ў дакладзе… (В.Вітка. Гэта шчасце — пісаць для дзяцей). Дачушка мая! A я зусім не супраць вяселля. Наадварот, я ўсёй душой хачу гэтага (І.Козел. Папараць-кветка). Можна лічыць, што тут абодва кампаненты выконваюць сэнсаўтваральную функцыю. Кампанент душа суадносіцца са значэннем 'нематэрыяльная аснова жыцця чалавека, носьбіт псіхічных працэсаў'. Усімі праўдамі і няпраўдамі. Калька з лац. м. (per fas et nefas). Любымі сродкамі, нічым не грэбуючы. Упершыню давялося жыць праўдамі і няпраўдамі, як кажуць, хітруючы і выкручваючыся (М. Лужанін. Дзівадла). Выраз антытэзнай пабудовы. Усім мірам. Запазыч. з руск. м. Супольна, усе разам. Суботнікам выйшлі вяскоўцы, мужчыны і жанчыны, усім мірам, хто на коніку; хто насілкамі навазілі, нацягалі пяску, высыпалі
Дадатковыя словы
зблытаць, зяўляецца
22 👁