Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
фразеалагізмамі хоць зубы на паліцy кладзі (гл.) і зубы на паліцу класці (гл.). У саку. Гл. y самым саку. У самым саку. Агульны для ўсходнесл. м. У поўным росквіце сіл. Уніят быў яшчэ не стары, як кажуць, y самым саку (М. Машара. Сонца за кратамі). Узнік на аснове падабенства з'яў. Спалучэнне ў саку (з прамым значэннем слоў) ужываецца, калі гавораць пра расліны: y веснавы час яны ўзмоцнена жывяцца сокамі зямлі. У сарочцы (кашулі) нарадзіўся. Агульны для ўсходнесл. м. Удачлівы, шчаслівы, шчаслівец. Штаб быў на месцы. Павел Адамавіч дужа ўзрадаваўся, што я вярнулася. — У сарочцы ты нарадзілася, Валя (І.Шамякін. Шлюбная ноч). Паходжанне фразеалагізма звязваецца з павер'ем: калі дзіця прыходзіць на свет не голае, як звычайна, a ў «сарочцы», — г. зн. калі яго галоўка пакрыта каляплоднай плеўкай, якая ў хуткім часе спадае, то яму наканавана шчаслівая будучыня. У свет вочы. Уласна бел. (параўн. падобны выраз ва ўкр. м.: світ за очі). У невядомым напрамку, не выбіраючы дарогі, абыкуды (ісці, пайсці і пад.). Вось ім солтыс прывёў нейкага з тых, што пасля турмы за камуну не маюць права жыць у сваім павеце, a ідуць у свет вочы на высылку (Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі). Выраз узнік аб'яднаннем двух фразеалагізмаў-сінонімаў y адзін, вынікам іх кантамінацыі стаў фразеалагізм з той самай семантыкай: (ісці) y свет+(ісці) куды вочы глядзяць = y свет вочы. У свіныя галасы. Агульны для бел. і ўкр. м. Позна, запознена. Потым стары ўспамінае пра сваё ранішняе здарэнне. Спазніўся вось толькі дарма, выбраўся з дому ў свіныя галасы (Я. Брыль. Надпіс на зрубе). У свіныя галасы — гэта «калі свінні вішчаць, падаюць галасы». Свінні прачынаюцца позна, пазней за іншых жывёл. Таму пра таго, хто любіць многа спаць, кажуць, што ён «кладзецца з курамі, a ўстае з свіннямі». Відаць, і прывычка позна прачынацца выпрацавалася ў свіней таму, што кармілі іх пазней, чым іншых жывёл ці птушак, для якіх не трэба было варыць у печы. «Гаспадыня звычайна даглядае свіней пасля таго, як уходзіцца каля печы, дагледзіць гаспадарку, і галодныя свінні падаюць галасы» (Ф. Янкоўскі). Усе карты золытаны (змешаны) чые, каго. Агульны для ўсходнесл. м. Чые-н. планы, намеры, разлікі разбураны, разладжаны. Адным словам, пан Зыгмусь быў аглушаны, а ўсе яго карты аказаліся змешанымі (Я. Колас. Хата над балотцам). Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, фразеалагізм утвораны на аснове дзеяслоўнага блытаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднаннем, зблытаны, зяў, паверем
39 👁
 ◀  / 440  ▶