Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Маладняк», часам не прызнавалі літаратурных аўтарытэтаў, выступалі супраць старэйшых пісьменнікаў, нярэдка захапляліся фармалістычным штукарствам. «Сярод маладнякоўцаў нават хадзячы лозунг бытаваў: „У рожкі са старымі". „Старыя" глядзелі на малады задзёр хто з крыўдай, хто з іроніяй» (К. Крапіва). У рожкі пайсці з кім. Уласна бел. Выяўляючы сваю самастойнасць, незалежнасць, задзірацца, спрачацца, сутыкацца з кім-н. — A чаго яны [паліцаі] прыходзяць да вас? — Ды ўсё да яе, да Танюшы. У рожкі з імі наважылася пайсці дзеўка. Ты б, Максімка, пагаварыў з ёй… Яна цябе паважае. Можа б, паслухала, уціхамірылася. Не за дзявочую справу ўзялася (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца). Выраз узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння: яно ўжываецца, калі гавораць пра быкоў, якія пачынаюць борацца. У роце чорна ў каго. Гл. аж y роце чорна ў каго. У ружовым святле (колеры). Паўкалька з франц. м. (tout couleur de rose). Ідэалізавана, лепш, чым на самай справе (бачыць, паказваць, уяўляць і пад.). Не, я не імкнуся бачыць усё і ўсіх y ружовым колеры. Сустракаюцца ў нас і злачынцы, і дармаеды, і раскрадальнікі дзяржаўнай маёмасці… (Звязда. 22.06.1986). Ружовы колер заўсёды асацыіраваўся з прыемным, прыгожым. У рукаў смяяцца, хіхікаць і пад. Калька з англ. м. (to laugh in one's sleeve). Ціха i непрыкметна. Прыстаў грозна зірнуў на ўрадніка. Ураднік апусціў вочы і зірнуў на стражніка, стражнік — на соцкага. Соцкі стаяў бокам і смяяўсяў рукаў (Я. Колас. Соцкі падвёў). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. У руку чыю, каму. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: 1) на карысць каго-н., так, як каму-н. хочацца (гаварыць), 2) падыходзіць каму-н., задавальняе каго-н. Стась трымаўся з хлопцамі добра, гаварыў усім y руку (К. Чорны. Нянавісць). A ўсе абставіны, умовы якраз Данілу не ў руку (Я. Колас. Рыбакова хата). Фразеалагізм, відаць, узнік y выніку скарачэння выразу на руку (у руку) іграць (гл.), які паходзіць з арго карцёжнікаў. У сабакі вачэй пазычыць. Уласна бел. Страціць сумленне, сорам, набрацца нахабнасці. Вочы якія ў Аляксея… Як у вінаватага сабакі… Праўду кажуць: y сабакі трэба вочы пазычыць, каб пасля такога з'явіцца сюды… (П.Місько. Ціхае лета). Відаць, склаўся на аснове фразеалагізма хоць у сабакі вачэй пазыч (гл.). Параўн. падобную этымалагічную сувязь паміж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ones, зявіцца
20 👁
 ◀  / 440  ▶