Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Выраз ідзе з евангельскага сюжэта пра распяцце Ісуса (Матфей, 27,24). Рымскі намеснік y Іудзеі Пілат, перад тым як аддаць натоўпу Ісуса на пакаранне, узяў вады, умыў рукі перад народам і сказаў: «Не вінаваты я ў крыві праведніка гэтага; глядзіце вы». У старажытных яўрэяў быў сімвалічны абрад умывання рук як знак няўдзельнасці ў чым-небудзь. Біблія павучала тых, хто знойдзе мёртвае цела, умыць рукі: гэта абазначала, што яны не віноўнікі забойства. Унтэр прышыбееў. Запазыч. з руск. м. Самачынны ахоўнік парадку, душыцель свабоды. Платон Грушка і Вера Ігнатаўна таксама мараць аб будучыні Серадзібора… дзе не будзе ні Вераб'ёў ні Зашчамілаў і, вядома, такіх унтэр прышыбеевых, як Чухноўскі… (П. Пестрак. Серадзібор). Выраз з аднайменнага апавядання (1885) А. П. Чэхава. Герой гэтага твора лічыць сваім абавязкам умешвацца ва ўсе справы, душыць усіх сваім унтэр-афіцэрскім аўтарытэтам. У парадку рэчаў. Калька з франц. м. (s'est dans j'ordre des choses, літаральна «гэта у парадку рэчаў»). Звычайна, нармальна, натуральна. Увогуле першы павінен паміраць мужчына. Гэта ў парадку рэчаў (І.Навуменка. Цёмныя змрокі). Гл. больш падрабязна на с. 12–13. Упасці духам. Гл. падаць (упасці) духам. У піку каму. Паўкалька з франц. м. (faire piques contre qn). 3 намерам даняць, раззлаваць каго-н.; на злосць каму-н. Крэйна таксама была на сходзе і ў піку мне крытыкавала наш план (А. Мрый. Запіскі Самсона Самасуя). У поце твару (чала) свайго. Паўкалька з царк. — слав. м. Фразеалагізм абазначае 'з вялікай стараннасцю, напружаннем' і ўступае ў лексічную і граматычную сувязь з дзеясловамі рабіць, працаваць, здабываць, зарабляць і пад. Есці хлеб у поце твару мы не лічым больш за кару (К. Крапіва. Біблія). Нядаўна чытаў і па радыё чуў, як жыць будуць некалі ўнукі. Не трэба ім будзе касіць і араць, і песні складаць, і быліны, y поце чала свайго хлеб здабываць — бо ўсё за іх зробяць машыны (М. Танк. Пасланне вучонаму). Паводле Бібліі (Быццё, 3,19), Бог прагнаў з раю Адама, пакараўшы яго вечнай цяжкай працай: «В поте лица твоего будешь есть хлеб». У рожкі з кім. Уласна бел. Уступаць у сутычку з кім-н. Ці праўда тое, жвенькаюць людзі, дужа ён [поп] жыла вялікая і з пападдзёй у рожкі заўсёды (М. Лынькоў. На чырвоных лядах). Узнік на аснове фразеалагізма брацца ў рожкі з кім (гл.) y выніку апушчэння дзеяслоўнага кампанента. Першапачаткова (у 20-я гады) ужываўся толькі ў кантэксце ў рожкі са старымі ў мове маладых беларускіх літаратараў, якія ўваходзілі ў аб'яднанне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

jordre, sest, абяднанне, верабёў
17 👁
 ◀  / 440  ▶