Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
У Магілёўскую губерню трапіць, папасці, збірацца і пад. Уласна бел. (у слоўніках іншых моў адсутнічае). У замагільны свет, супрацьпастаўлены зямному жыццю. У нас, калі богу душу аддаў, кажуць: перасяліўся ў Магілёўскую губерню (М. Гроднеў. Нязведаная даль). Выраз каламбурнага характару: тут прыметнікавы кампанент асацыятыўна золіжаецца са словам магіла ('яма для пахавання памерлых'). Гл. таксама адпраўляць у Магілёўскую губерню. У міг вока. Агульны для бел. і ўкр. (у міг ока) м. Адразу ж, вельмі хутка, імгненна (зрабіць што-н.). Салдат, што апынуўся побач, у міг вока шпурнуў туды гранату і каменем упаў на зямлю (А. Кулакоўскі. Сустрэчы на ростанях). Відаць, склаўся пад уплывам фразеалагізма ў імгненне вока, які ўжываўся яшчэ ў XVI ст., напрыклад, y «Катэхізісе» С. Буднага («въ мгненіи ока»). Першапачаткова выраз абазначаў час, за які можна адзін раз мігнуць, маргнуць. У момант вока. Уласна бел. Адразу ж, вельмі хутка, імгненна (зрабіць што-н.). У момант вока ўгары матнуўся пас высока і ў тую ж самую хвіліну агнём апёк Алесю спіну (Я. Колас. Новая зямля). Утвораны па мадэлі з ужо існуючымі, сэнсава тоеснымі выразамі ў імгненне вока, у міг вока (гл.) з заменай другога кампанента словам момант, зыходнае значэнне якога — 'імгненне, міг'. Умыванне рук. Уласна бел. Адмаўленне ад удзелу ў чым-н. ці ўхіленне ад адказнасці. A можа, yce гэтыя разважанні—такая, больш-менш зручная, форма ўмывання рук (Я. Брыль. На раздарожжы). Вытворны назоўнікавы фразеалагізм на аснове суадноснага дзеяслоўнага ўмываць рукі (гл.). У мыле. Агульны для ўсходнесл. м. Змучаны напружанай работай. [Сухадольскі:] Спакойнае ў вас жыццё. Аўрал, усе ў мыле, a вы сабе займаецеся вывучэннем матэрыялу (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба). Склаўся праз супастаўленне чалавека, змучанага работай, з канём, які пасля працяглага бегу пакрываецца белай пенай, падобнай на мыльную (яе называюць мылам). Параўн.: «Конь быў увесь у мыле і цяжка дыхаў» (М. Лынькоў). Умыць рукі. Запазычанне з царк. — слав. м. Ухіліцца ад адказнасці, ад удзелу ў чымсьці. Я во не разумею. Чаму гэтыя дзядзі важныя не паклапаціліся, каб не было гэтых самых — бязвесных? Няўжо яны ўсе ўмылі рукі? (В. Быкаў. Абеліск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збліжаецца
20 👁
 ◀  / 440  ▶