Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Улезці ў нерат. Гл. трапіць (папасціся, улезці) y нерат. У лес глядзець. Агульны для ўсходнесл. м. Мець намер вярнуцца да ранейшага, прывычнага, свайго. Ды і што ён, Журавінка, адзін зробіць, калі ўсе, як ваўкі, y лес глядзяць?.. (М. Лобан. Гарадок Устронь). Утварыўся з прыказкі Як ваўка ні кармі, a ён усё ў лес глядзіць. Сувязь паміж фразеалагізмам і прыказкай яшчэ досыць моцная і выразна адчуваецца; параўн.: «— Добранькі ты, камісар! Каб я карміла немчуру, ваўка, які будзе ўвесь час глядзець у лес!.. — абурылася Лена. — Што табе скажуць партызаны?» (І.Шамякін). У лес не збяжыць (не ўцячэ). Уласна бел. Яшчэ паспеецца, можна пачакаць, за гэты час нічога не зробіцца з кім-, чым-н. [Кацярына:] Я не так сабе прыйшла, патрэба ёсць. [Рыгор:] Я ж ведаю, што гуляць бы не прыйшла. Ды ліха яе бяры з патрэбаю. У лес не збяжыць (К. Крапіва. Партызаны). Генетычна выраз з'яўляецца другой часткай прыказкі Работа не воўк, y лес не ўцячэ (не збяжыць). Парадак кампанентаў і сінтаксічныя сувязі фразеалагізма (ужыв. пры дзейніку са значэннем абстрактнага прадмета) засталіся такімі, якімі былі і ў прыказцы. Уліваць (уліць) y старыя мяхі новае віно. Паўкалька з царк. — слав. м. Запаўняць новым зместам старую форму. Якраз на купалле быў запланаваны абласны семінар творчай моладзі і абласное свята паэзіі. Вось яна — магчымасць узнавіць народныя традыцыі, уліць у старыя мяхі новае віно (Маладосць. 1981. № 9). Упершыню ўжыты ў Евангеллі (Матфей, 9, 17): «Не ўліваюць віна маладога ў мяхі старыя; a інакш прарываюцца мяхі, і віно выцякае, і мяхі прападаюць». Мяхі — скураныя мяшкі для захоўвання віна. У лыжцы вады ўтапіць каго. Агульны для ўсходнесл. м. Прычыніць вялікую непрыемнасць каму-н. з-за дробязі, пусцяковіны. Знайшоў каго шкадаваць! Ды ён любога ў лыжцы вады ўтопіць. Паразіт і п'яніца. Забойца… (І.Навуменка. Срэбныя мхі). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. У Магілёўскай губерні. Уласна бел. У замагільным свеце, сурацьлеглым зямному (апынуцца, аказацца і пад.). Трэба было дзейнічаць, зыходзячы з канкрэтнасці, a будзеш, як сляпьі плоту трымацца нейкага плану, дык хутка апынешся ў Магілёўскай губерні і яшчэ пацягнеш за сабой іншых (В. Быкаў. Воўчая зграя). Узнік на аснове каламбурнага, народнаэтымалагічнага золіжэння слоў магіла (са значэннем 'смерць, пагібель') і Магілёўская (прыметнік ад назвы горада — Магілёў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збліжэння, зяўляецца, пяніца
30 👁
 ◀  / 440  ▶