Пракруст адсякаў ёй ногі, a калі карацейшая — расцягваў госця да памеру ложка. У кожным выпадку. Гл. ва ўсякім (у кожным) выпадку. У кожным разе. Гл. ва ўсякім (у кожным) разе. У крайнім выпадку. Калька з франц. м. (le cas échéant). Пры вострай неабходнасці, калі не будзе іншага выхаду. Дрывамі забяспечым, a там, можа, і мэбляю якою разжывёмся. У крайнім выпадку пазычым у дзіцячым доме (С. Грахоўскі. Ранні снег). Прыметнікавы кампанент — сэнсаўтваральны, суадносны з адным са значэнняў слова крайні ('надзвычайны, выключны'). У кулак смяяцца, хіхікаць і пад. Агульны для ўсходнесл. м. Ціха і непрыкметна. Хітруга гэты і лаўкач, Алейнік, зваліў свой клопат на мяне і цяпер хіхікае ў кулак (І.Шамякін. Атланты і карыятыды). Фразеалагізм з жывой унутранай формай. У курсе чаго. Калька з франц. м. (au courant de qch). Mae дасведчанасць, дасведчаны ў чым-н. — Вы часам не ў курсе, што там на лесапілцы? — Чаму не ў курсе? У курсе. Усе ў курсе, — гаварыў трошкі ў нос гаспадар. — Там верхаводам Даніла, хоць старшым лічыцца Раман (Я. Ермаловіч. Малады старшыня). У лапці абуць каго. Уласна бел. Паступіць нядобрасумленна, ашукаць, падмануць каго-н. (параўн. ва ўкр. м.: обути в лапті — 'разарыць, давесці да галечы, да беднасці каго-н.'). — Не перабівай, таварыш! Потым сабе слова возьмеш, — I вазьму! A ты думаеш, так пройдзе?.. Мяне ў лапці не абуеш! (Л. Калюга. Ні госць ні гаспадар). У бел. м. дзеяслоў абуць мае значэнні 'надзець абутак' і абдурыць', г. зн. яго другое значэнне такое ж, якое ўласціва фразеалагізму ў лапці абуць: «Як прыйшоў Ісаў дадому ды як стала ўсё вядома, што абуў яго так Якаў, дык са злосці аж заплакаў» (К. Крапіва). Таму ёсць падставы меркаваць, што паводле паходжання фразеалагізм абуць у лапці — выраз каламбурнага характару: ён узнік на аснове слова абуць, y якім адначасова сутыкаюцца два яго значэнні; захаваўшы за сабой другое значэнне, ён запазычыў ад першага сувязь кіравання (абуць y што) і дапоўніўся неабходнымі кампанентамі. Этымалогію гэтага фразеалагізма звязваюць таксама з вусным народным апавяданнем «пра хітрага і лоўкага злодзея, які абуў y лапці ўкрадзенага вала, каб не пакідаць слядоў і не даць магчымасці высачыць і знайсці прапажу і злодзея» (Ф. Янкоўскі). Уласнай персонай. Паўкальказлац. м. (in propria persona). Асабіста, непасрэдна сам. — Бараноўскі прыходзіў, — адказала [Каця]. — Раней нават не ведаў, дзе moй napmapxiÿ a тут сам, уласнай персонай завітаў (І.Новікаў. Ачышчэнне
43 👁