Першыя біблейскія людзі Адам і Ева (пакуль Бог не выгнаў іх з раю, пакараўшы за з'едзены яблык з дрэва пазнання дабра і зла) хадзілі голыя, без адзення. На аснове гэтага біблейскага падання ўзніклі фразеалагізмы са значэннем 'голы, без адзення': y касцюме Адама — пра мужчыну, y касцюме Евы — пра жанчыну. У касцюме Евы. Агульны для ўсходнесл. м. Без усякага адзення, голая. Пра жанчыну. A найбольш пекным, ну, такім, як панна Марыся, — ага, падумалася, няхай пазайздросцяць — і Галена, і Янінка, — такім, будзе дазволена танцаваць на балі ў касцюме Евы (А. Мальдзіс. Восень пасярод вясны). Узнік на аснове біблейскага падання пра першых людзей — Адама і Еву, якія, пакуль Бог не выгнаў іх з раю, хадзілі голыя, без адзення. Параўн. ужыванне кантамінаванага выразу ў касцюмах Адама і Евы — y п'есе М. Матукоўскага «Амністыя»: «Няхай яны гэтай гармоніяй у музеях цешацца. Там усе статуі ў касцюмах Адама і Евы». У кашулі нарадзіўся. Гл. y сарочцы (кашулі) нарадзіўся. У квадраце. Агульны для ўсходнесл. м. Найвышэйшай ступені. [Радыслаў:] Ізноў спрачацца, пагражаць, y чорнай здрадзе вінаваціць?.. Ну што ж, нахабства ў квадраце, падходзь! Гатовы я прыняць любую вашу атаку (А. Бачыла. Загорская восень). Склаўся ў выніку пераасэнсавання тзрміналагічнага спалучэння, якое ўжываецца ў маўленні матэматыкаў, дзе квадрат — 'здабытак ад памнажэння якога-н. ліку на самога сябе'. Укладвацца ў пракрустава ложа. Агульны для ўсходнесл. м. Насільна прыстасоўвацца да чаго-н., падганяцца да пэўнай меркі. Бокам цяпер вылазяць іх хуткаспелыя схемы, жыццё не хоча ўкладвацца ў іх пракрустава ложа (В. Блакіт. Шануй сваё імя). Утвораны ад фразеалагізма ўкладваць (укласці) y пракрустава ложа (гл.). Укласці ў пракрустава ложа чаго. Уласна бел. (у слоўніках іншых моў не фіксуецца). Насільна прыстасаваць да чагосьці, падагнаць да пэўнай меркі. Гэта не асаблівасць якой-небудзь мясцовай гаворкі, a рыса, уласцівая ўсёй агульнанароднай мове — пісьмовай і вуснай. Яе нельга ні ігнараваць, ні ўкласці ў пракрустава ложа граматыкі (К. Крапіва. Грамадская неабходнасць і беспадстаўнае наватарства). Дзеяслоўны фразеалагізм склаўся на аснове назоўнікавага пракрустава ложа (гл.) і звязаны з тым жа старажытнагрэчаскім міфам, паводле якога разбойнік Дамаст (другі варыянт: Паліпемон) вылучаўся выключнай лютасцю, за што яго празвалі Пракрустам (што значыць «мучыцелем»). Ён лавіў людзей, заводзіў да сябе і ўкладваў y сваю пасцель. Калі ахвяра была даўжэйшая за ложак
Дадатковыя словы
зедзены, песе
33 👁