Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Узяць на зыхер каго. Гл. браць (узяць) на зыхер каго. Узяць на мушку каго, што. Гл. браць (узяць) на мушку каго, што. Узяць на понт каго. Гл. браць (узяць) на понт каго. Узяць на пушку каго. Гл. браць (узяць) на пушку каго. Узяць на ўзораенне што. Гл. браць (узяць) на ўзораенне што. Узяць на цугундар каго. Гл. на цугундар браць (узяць) каго. Узяць ногі на плечы і (ды)… Гл. браць (узяць) ногі на плечы і (ды)… Узяць ногі ў рукі і (ды)… Гл. браць (узяць) ногі ў рукі і (ды)… Узяць прыклад з каго. Гл. браць (узяць) прыклад з каго. Узяць сябе ў рукі. Гл. браць (узяць) сябе ў рукі. Узяць у пераплёт каго. Гл. браць (узяць) y пераплёт каго. Узяць y свае рукі. Гл. браць (узяць) y свае рукі. Узяць уцям што. Гл. браць (узяць) уцям што. Узяць у шоры каго. Гл, браць (узяць) y шоры каго. У імгненне вока. Агульны для бел., руск. (в мгновение ока) і польск. (w mgnieniu ока) м., абазначае 'вельмі хутка, вокамгненна'. Міколка падцягнуўся ўвесь, сцягся ў пругкі камяк і ў імгненне вока апынуўся ля самых вокан машыны (М. Лынькоў. Васількі). Кампанент імгненне роднасны са словамі міг, мігнуць. Увесь выраз першапачаткова абазначаў час, за які можна адзін раз мігнуць, маргнуць. Фразеалагізм ужываўся яшчэ ў XVI ст., напрыклад, y «Катэхізісе» С. Буднага: «…хотя жь умрють, але иже въ мгненіи ока, не усъпнуть». У канцы канцоў. Калька з франц. м. (à la fin des fins). Ужыв. з акалічнасным значэннем 'у канчатковым выніку, пад канец, напаследак' і як пабочнае словазлучэнне для падкрэслівання чагон. ці паказу, што мера цярпення, чакання скончылася. A ў канцы канцоў вось што: надзявайце пінжак, бярыце ногі ў рукі і бяжыце на пошту (У. Корбан. Гінка). [Радзецкі:] Ты надаела, не хачу цябе я знаць, прападаць не буду, чуеш? [Васіліса:] Не крычы, y канцы канцоў! (А. Александровіч. Напор). Таўталагічны выраз, y якім першы назоўнікавы кампанент выконвае сэнсаўтваральную функцыю, a другі дапаўняе сэнс першага семай узмацняльнасці, робіць выраз экспрэсіўным сродкам. У касцюме Адама. Агульны для ўсходнесл. іпольск. (w stroju Adama) м. Без усякага адзення, голы (пра мужчыну). Можна прымаць паветраныя ванны — хі-хі — y касцюме Адама, ніхто не патрывожыць (М. Ваданосаў. Пераломнае лета
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўзбраенне
39 👁
 ◀  / 440  ▶