Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
выбраўшы на полі бою правадыра, яны ўзнімалі яго на шчыт, каб усе навакол маглі бачыць, каго выбралі. Узыходзячая зорка чаго, на чым. Калька з ням. м. (ein aufgehender Stem). Чалавек, які пачынае набываць шырокую вядомасць, славу ў якой-н. галіне дзейнасці. Арнольд з'явіўся на свет тады, калі бацька яшчэ не быў узыходзячай зоркай на варшаўскім фінансавым небе (У. Мехаў. Сцяг над рэўкомам). Выраз усведамляецца як матываваны. Узяцца за гуж. Гл. за гуж узяцца. Узяцца ў рожкі з кім. Гл. брацца (узяцца) y рожкі з кім. Узяць (браць) за шкірку каго. Уласна бел. Пакараць, прыцягнуць да адказнасці. Цяпер, калі прыйшлося, што самога зараз возьмуць за шкірку, «он украдкою кивает на Петра», гэта значыць на Антона Мітрафанавіча (К. Крапіва. Канец дружбы). A нелюдзю, ашуканцу не абавязкова верыць. Яго трэба браць за шкірку адразу… (Вожык. 1965. № 2). Слова шкірка з'яўляецца, магчыма, запазычаннем з укр. м., але ў бел. м. яно атрымала іншае значэнне. Украінскае шкірка адпавядае нашым шкурка, скурка. Беларускае шкірка звычайна ўжываецца толькі ў форме він. скл. з прыназоўнікам за (за шкірку) і спалучаецца з абмежаванай колькасцю дзеясловаў: «Трэсці лейомедыка за шкірку…» (У. Караткевіч); «…быццам іх за шкірку хто выкідае» (І.Грамовіч); «Ухапіў за шкірку…» (Р. Мурашка). Значэнне спалучэння за шкірку — 'за каўнер, за шыварат'. 3 такім жа значэннем выступае прыназоўнікава-склонавая форма за шкірку ў спалучэнні з дзеясловам узяць, які звычайна апускаецца: «Тут я яго за шкірку — хадзі сюды!» (К. Крапіва); «…а тут — за шкірку ды ў каталажку» (М. Лужанін); «Вось такога б, як кажуць, за шкірку ды на поле, дзе сеюць і косяць…» (М. Калачынскі). Ва ўсіх прыкладах сэнс спалучэння прамы, канкрэтны — 'узяць за шыварат'. На аснове гэтага першаснага значэння ў словазлучэнні ўзяць за шкірку развілося другое, пераноснае — пакараць'. Узяць быка за рогі. Гл. браць (узяць) быка за рогі. Узяць верх. Гл. браць (узяць) верх. Узяць за горла каго. Гл. браць (узяць) за горла каго. Узяць за жабры каго. Гл. браць (узядь) за жабры каго. Узяць за жывое каго. Гл. закрануць за жывое каго. Узяць за шчэлепы каго. Гл. браць (узяць) за шчэлепы каго. Узяць лейцы ў свае рукі. Гл. браць (узяць) лейцы ў свае рукі. Узяць на абардаж каго, што. Гл. браць (узяць) на абардаж каго, што. Узяць на арапа каго. Гл. браць (узяць) на арапа каго. Узяць на буксір каго. Гл. браць (узяць) на буксір каго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіўся, зяўляецца, лейбмедыка
21 👁
 ◀  / 440  ▶