У дурнях заставацца (застацца), апынуцца, пакідаць (пакінуць). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. в дураках, укр. в дурнях). У недарэчным, смешным становішчы. I мне таксама робіцца ясна і зразумела, што назад Задарожны не прыйдзе — не затым ён пайшоў Тут нейкая была яго хітрасць, якой ён дамогся, і мы засталіся ў дурнях (В. Быкаў. Трэцяя ракета). Паходзіць ад картачнай гульні «ў дурня». Параўн.: «Карты, Гаркуша, яшчэ ў калодзе ёсць. I невядома, каму прыйдзецца большы козыр, хто ўрэшце выйграе, a хто застанецца ў дурнях» (М. Кусянкоў). Узводзіцца (узвесціся) y квадрат. Агульны для ўсходнесл. м. Значна пераболыпвацца. Толькі ты тады, вядома, злуй на сябе: без заслуг застанешся. Перад немцамі. A там заслугі за табой падвояцца. У квадрат узвядуцца. Зразумеў? (В. Быкаў. Пастка). Узнік y выніку пераасэнсавання састаўнога матэматычнага тэрміна. Узнесці да нябёс каго, што. Гл. узносіць (узнесці) да нябёс каго, што. Узнімаць галаву. Гл. падымаць (паднядь; узнімаць, узняць) галаву. Узнімаць (узняць; паднімаць, падняць) сцяг чаго, чый. Калька з царк. — слав. м. (поднимать знамя). Пачынаць барацьбу за што-н., дзейнічаць y імя чаго-н. Савецкі народ высока ўзняў сцяг інтэрнацыяналізму; смела, рашуча выступіў супраць ганьбы нашых дзён — каланіяльнага рабства (У. Карпаў. Сотая маладосць). Сустракаецца ў біблейскіх тэкстах: «Мы возрадуемся о спасении твоем и во имя Бога нашего поднимем знамя» (Псалтыр, 19,6). Узносіць (узнесці) да нябёс каго, што. Паўкалька з руск. м. (превозносить до небес). Празмерна расхвальваць каго-, што-н. Анатоль цягнуўся да кніг, захапляўся музыкай, паэзіяй, асабліва палюбіў Ясеніна, якога ў Разані моладзь узносіла да нябёс (У. Калеснік. Пасланец Праметэя). Склаўся, відаць, на аскове блізкага гучаннем словазлучэння, пададзенага ў адным з псалмоў (Псалтыр, 56, 12): «Будзь узнесены вышэй нябёс, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая». Узняць (падняць) на шчыт каго, што. Калька з ням. м. (auf den Schild heden). Залішне расхваліць. Праект Пятра Шувалава ўзнялі на шчыт самыя абрыдліва-правыя элементы (УКараткевіч. Каласы пад сярпом тваім). Першапачаткова выраз меў значэнне 'зрабіць правадыром'. Выток фразеалагізма — звычай старажытных германцаў
29 👁