н. «[Святлана Уладзіміраўна:] Я не думала, што вы такі маленькі і худзенькі…» Для Лукіна, які і сапраўды быў на цэлую галаву ніжэйшы за Святлану Уладзіславаўну, гэта быў удар, як кажуць баксёры, ніжэй пояса (В. Праўдзін. Танцавальны марафон).
Як відаць з прыведзенага прыкладу, выток фразеалагізма — маўленне баксёраў. Удар ніжэй пояса — забаронены прыём у боксе.
Удар пад дых. Уласна бел. Раптоўная і балючая непрыемнасць для каго-, чаго-н. Калі стараннямі даносчыкаў і прыдуркаў спыняцца беларускае кнігадрукаванне і перыядычны друк, гэта будзе ўдар пад дых усёй нашай нацыянальнай культуры, пасля якога яна невядома як і калі выпрастаецца (У. Някляеў. «У сваім народзе ты жывеш…»).
Склаўся ў выніку пераасэнсаванка адпаведнага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні баксёраў.
Удзельная вага чыя, чагой чым. Агульны для ўсходнесл. м. Пэўная роля, значэнне, месца чаго-н. у чым-н. На аснове гэтых даных асветлена дынаміка кожнай з форм і галін прамысловасці, іх удзельная вага ва ўсёй прамысловасці, перыяды ўздымаў, крызісаў, дэпрэсій (М.В.Біч. Прамысловасць Беларусі ў другой палавіне XIX ст.).
Узнік у выніку метафарычнага пераасэнсавання састаўнога тэрміна, якім у фізіцы называюць адносіны вагі цела пры тэмпературы 0 °C да вагі роўнага аб'ёму вады пры тэмпературы 4 °C.
Адкладваць (адкласці) у доўгую скрыню (скрынку). Калька з руск. м. (в долгий ящик). На няпэўна доўгі час (адкладваць што-н.). Сказана — зроблена, добрую справу не трэба адкладваць у доўгую скрынку, бо «адклад не ідзе ў лад» (М. Машара. Лукішкі).
Часцей за ўсё гэты фразеалагізм кваліфікуюць паводле паходжання як уласна рускі, а яго ўзнікненне звязваюць з перыядам праўлення цара Аляксея Міхайлавіча (1645–1676). Цар загадаў прыбіць доўгую скрыню на слупе каля свайго палаца ў сяле Каломенскім. У гэту скрыню прасіцелі апускалі свае чалабітныя. Просьбы, апушчаныя туды, звычайна разглядаліся вельмі доўга, што нібыта і стала падставай для ўзнікнення фразеалагізма. Больш пераканальнай трэба лічыць версію В. М. Макіенкі, які паказвае, што ў руск. м. гэты выраз прыйшоў як калька з ням. м. (in die lange Truhe legen, літаральна «класці ў доўгую скрыню»), дзе ён фіксуецца ў помніках XIV ст. У ням. слоўніках даецца і гістарычна-этымалагічнае тлумачэнне фразеалагізма: у сярэдневяковым германскім судаводстве скрыні-рундукі звычайна выкарыстоўваліся для захоўвання актаў і спраў, вырашэнне якіх адкладвалася на няпэўны тэрмін
160 👁