крывёю продкаў нашых (Г. Каржанеўская. Гісторыя — не могільнік глухі…). Склаўся на аснове назоўнікавага фразеалагізма плоць і кроў чыя, каго (гл.) y выніку пашырэння яго саставу дзеяслоўным кампанентам. Уваходзіць (увайсці) y сваю каляіну. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. входить в свою колею, укр. входити в колію). Ужыв. са значэннямі 'вяртацца да прывычнага спосабу жыцця' і 'прымаць звычайны рытм, характар'. Асталяваўшыся, Лабановіч увайшоў y каляіну дамашняга жыцця (Я. Колас. На ростанях). Жыццё на новым месцы паволі ўваходзіць у сваю каляіну (С. Александровіч. На шырокі прастор). Паходзіць з адпаведнага свабоднага словазлучэння. Гл. пра паходжанне антанімічнага (у 1-м знач.) фразеалагізма выбівацца з каляіны. У гадзіну па чайнай лыжцы. Недакладная паўкалька з руск. м. (через час по чайной ложке). Вельмі марудна, не спяшаючыся, павольна. Трактары стаяць, a яны на конях цыркаюцца, y гадзіну па чайнай лыжцы (У. Кузьмянкоў. Ішла вясна). Узнік на аснове свабоднага словазлучэння, якое ў маўленні медыкаў выкарыстоўваецца як рэгламентацыя прыёму мікстуры. У «Руска-беларускім слоўніку» як адпаведнік рускаму выразу рэкамендуецца праз гадзіну па сталовай лыжцы (параўн. y «Беларуска-рускім слоўніку»: праз гадзіну па чайнай лыжцы), аднак у мастацкіх і публіцыстычных тэкстах прыжыўся іншы — y гадзіну па чайнай лыжцы (напрыклад, y творах М. Машары, А. Рыбака, на старонках «Звязды», «Настаўніцкай газеты»). У гарачай вадзе купаны. Агульны для бел. і польск. (w gorącej wodzie кąрапу) м. Занадта гарачы, запальчывы. — Хвелька Зянковіч. 3 універсітэта. Дражняць абрыкосам. Вядома, не ў вочы. — Не буду. — І не раю. Ён у нас у гарачай вадзе купаны (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім). Узнікненне выразу звязана з царкоўным абрадам хрышчэння, калі малога апускалі ў спецыяльную пасудзіну з вадой (купель). Вобразная аснова фразеалагізма грунтуецца на народным гумары, на прыёме гіпербалы (параўн. таксама: y гарачага папа хрышчаны, малёны non хрысціў). У глыбіні душы. Калька з лац. м. (in imo pectore). Унутрана, употайкі, падсвядома. Калі шчыра, то недзе ў глыбіні душы хацелася, каб Тася нейкім чынам умяшалася і сарвала гэтую паездку (І.Шамякін. Вазьму твой боль). Удар ніжэй пояса. Агульны для бел. іруск. м. Раптоўная і балючая непрыемнасць, нечакана і нетактоўна прычыненая каму
22 👁