Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Параўн. y аповесці М. Лужаніна «Трое»: «Нямецкі афіцэр, відаць, былы фінансавы работкік, ператрасаў ашчадную касу, дзівячыся, як дакладна ўсё зведзена ў ажур, гаворачы бухгалтарскай мовай». Слова ажур узнікла на аснове французскага a jour, што значыць «у дзень». Убачыць свет. Калька з франц. м. (voir le jour). Быць апублікаваным, выдадзеным (пра кнігу, брашуру і пад.). Калі газеце не выпадаў лёс убачыць свет, наборшчык пераказваў сваім сябрам змест заметак, якія ён набіраў для «крамольнай» газеты (Х. Жычка. «Не кажыце маме…»). Выраз усведамляецца як матываваны. У франц. м. ён мае два значэнні: нарадзіцца' і 'быць апублікаваным'. Убіраць (убраць; прыбіраць, прыбраць) y свае рукі. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі 'поўнасцю падпарадкоўваць сваёй волі' і 'самавольна завалодваць чым-н., прысвойваць што-н.'. —Гэта яна так убрала цябе ў рукі? — Ладуцька скасіў вочы ў бок Аксені (Н. Маеўская. Такая позняя вясна). Іначай як магло стацца, што пан Скірмунт з Альорэхта залез y іх хату, прыбраў y свае рукі з-пад іх носа затокі на рэчцы… (Я. Колас. На ростанях). Склаўся па мадэлі з ужо існуючым, сэнсава тоесным фразеалагізмам браць y свае рукі (гл.) — калькай з франц. м. Убраць y свае рукі. Гл. убіраць (убраць; прыбіраць, прыбраць) y свае рукі. Увайсці ў гісторыю. Калька з ням. м. (der Geschichte angehören). Стаць вядомым, захавацца ў памяці людзей. Рукой «выкладчыка» вадзілі «філосафы», выхаваныя на старых догмах. Тым не менш імя Андрэевай увайшло ў гісторыю (М. Кацюшэнка. Першамай надзеі нашай). Першапачаткова абазначаў 'трапіць у летапіс гістарычных падзей'. Увайсці ў плоць і кроў каго, чаго, чыю. Гл. уваходзіць (увайсці) y плоць і кроў каго, чаго, чыю. Увайсці ў прымаўку. Калька з франц, м. (passer en proverbe). Стаць агульнавядомым, усімі прызнаным. Храбрасць Садзіленкі ўвайшла ў прымаўку (ЛіМ. 27.05.1969). Тут што-небудзь папулярнае, вядомае шырокаму колу людзей атаясамліваецца з устойлівасцю і ўзнаўляльнасцю народных прымавак (прыказак). Уваткнуць пяро каму. Гл. пяро ўставіць (уваткнуць) каму. Уваходзіць (увайсці) y плоць і кроў каго, чаго, чыю. Агульны для ўсходнесл. м. Арганічна засвойвацца, моцна ўкараняцца, становячыся прывычным, неабходным. Гісторыя балючая, бы рана. Яна ўвайшла ў нашу плоць і кроў і плоццю і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

альбрэхта
28 👁
 ◀  / 440  ▶