У У абдымкі (абдоймы) Марфея ісці, пайсці і пад. Паўкалька з англ. м. (in the arms of Morpheus). Спаць. Я npocma скептык, якому дa таго ж вельмі хочацца спаць і які не дачакаецца сустрэчы са Швальбе, каб пасля адправіць яго да д'ябла, пачытаць штосьці з твораў тутэйшых паэтаў… I пайсці ў абдоймы Марфея (У. Караткевіч. Млын на Сініх Вірах). Склаўся на аснове грэчаскай міфалогіі, дзе Марфей — бог сну, y антычным мастацтве адлюстроўваўся як стары чалавек з крыламі. У абозе. Агульны для ўсходнесл. м. Ззаду ўсіх (заставацца, плесціся, цягнуцца і пад.). Мы пераходзім на прапашную сістэму. A ты застанешся ў абозе. Гаспадарка твая паказальная, што ж ты будзеш паказваць? (І.Дуброўскі. Зямныя вузлы). Паходзіць з маўлення ваенных. Вайсковы абоз як сукупнасць транспартных сродкаў знаходзіўся ззаду палка, дывізіі, замыкаў рух вайсковага злучэння. У агонь і у ваду ісці (пайсці) за кім, за каго. Агульны для ўсходнесл. м. Усюды і на ўсё, на любыя ўчынкі, безразважна і самаахвярна. Гэта і ёсць той самы Янка… У сельпо працуе. Я за яго ў агонь і ваду пайшоў бы… (У. Краўчанка. Не верыць нельга). Склаўся, відаць, на вобразнай аснове фразеалагізма прайсці агонь і ваду і медныя трубы (гл.), які абазначае 'пабыць у розных цяжкіх абставінах і загартавацца' і паводле паходжання з'яўляецца калькай з англ. м. (go through fігe and water). У адзін міг. Агульны для ўсходнесл. м. Адразу ж, імгненна, вельмі хутка (зрабіць што-н., адбылося што-н.). Нібы ўдараны знянацку, Мікола ўздрыгнуў, твар яго пабялеў. У адзін міг ён увесь змяніўся (У. Краўчанка. Над хвалямі Прыпяці). Першапачаткова выраз абазначаў час, за які можна адзін раз мігнуць, маргнуць. У ажуры. Агульны для ўсходнесл. м. Абазначае 'добра, паспяхова' і 'добры, паспяховы, як і павінна быць'. —Не хвалюйцеся, матка, — звярнуўся нарэшце да Ганны Макараўны Жора, — усё будзеў ажуры (А. Марціновіч. Мама, сын і Толька). Валера, не дачакаўшыся адказу, зразумеў, што «справа ў ажуры» (У. Рубанаў. Каштаны). Узнік y мове рахунковых работнікаў, дзе словам ажур называюць такі стан рахункаводства, пры якім запісы ў бухгалтарскіх кнігах робяцца ў дзень правядзення аперацыі
Дадатковыя словы
fіre, дябла, зяўляецца
23 👁