Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
адзін з улюбёных у народнай фразеалогіі, як і ў фальклоры (параўн.: да трох не гавары, y тры пагібелі, на тры сажні пад зямлёй і г.д.). Трышкаў кафтан (каптан). Паўкалька з руск. м. (тришкин кафтан). Непапраўнае становішча, сітуацыя, калі з ліквідацыяй адных недахопаў непазбежна ўзнікаюць другія. Зрэшты, я ведаю: гэта, лечачы лёгкія, я пасадзіў сэрца. Пракляты трышкаў каптан! Дранае ашмоцце, a не здароўе! (В. Быкаў. Мёртвым не баліць). Выраз з аднайменнай байкі (1815) І.А. Крылова. У ёй гаворыцца, як Трышка, каб палапіць прадзёртыя локці кафтана, абрэзаў рукавы, a каб надтачыць рукавы, абрэзаў полы і канчаткова сапсаваў свой кафтан. У баечнай маралі выраз ужыты ў іншасказальным значэнні; ён дастасаваны да асоб, якія, заблытаўшы свае справы, так іх папраўляюць, што ў выніку «ў трышкавым кафтане францяць». Туман у вочы. Гл. пыл (туман) y вочы. Турусы на калёсах. Відаць, недакладная паўкалька з італ. м. (turres ambulatoriae, літаральна «турусы рухомыя, якія ходзяць»), Бязглуздзіца, балбатня, небыліцы. [Голас з грамады:] Разводзь, разводзь, доўгавалосы, турусы на калёсах! (Я. Колас. На шляхах волі). Турусамі ў старажытнасці называлі вялікія перасовачныя вежы для асады крэпасцей. Многія не верылі ў існаванне такіх асадных машын і гаворку пра іх успрымалі як лухту. Выраз фіксуецца ў «Зборніку беларускіх прыказак» І.І.Насовіча: гоніць турусы на калёсах 'гаворыць бязглуздзіцу'. Тысяча і адна ноч. Калька з ням. м. (Tausendundeine Nacht). Штосьці дзіўнае, незвычайнае, казачнае. Яна [гід] не стараецца здзівіць тысяччу і адной ноччу: «Венецыя-Венецыя, ну і што? Знайшлі чаму здзіўляцца» (С. Астравец. Венецыя). Паходзіць ад назвы зборніка арабскіх казак. Кніга пад такой назвай (з казкамі і апавяданнямі народаў Усходу) канчаткова склалася ў Егіпце (XIV–XV стст.) і была перакладзена на многія раманскія, германскія, славянскія і іншыя мовы. Гэт-а-тэт. Запазыч. з франц. м. (tête-a-tête). Без сведак, без пабочных асоб, удвух з кім-н. (гаварыць, пагаварыць, спытаць і пад.). Далікатнасць сітуацыі вымагала гаворкі з ім, як кажуць французы, гэт-а-тэт (С. Законнікаў. Ліёнскі тыдзень). Літаральны пераклад франц. выразу — «галава да галавы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
21 👁
 ◀  / 440  ▶