У многіх навуковых працах сцвярджаецца, што гэты выраз «уласна рускі» і з'яўляецца вынікам скарачэння прыказкі «Ешь пирог с грибами, а язык держи за зубами». Часам да гэтага дадаюць яшчэ і сюжэтны аповед з часоў імператрыцы Лізаветы Пятроўны. Думаецца, аднак, што гэты выраз склаўся ў немцаў і ў яго аснове — нерэальны вобраз, звязаны з языком як органам маўлення. Параўн. іншыя сінанімічныя фразеалагізмы: трымаць язык на прывязі, трымаць язык на замку, прытрымліваць язык. Параўн. і ў франц. м.: tenir sa lanque (літаральна «трымаць язык»).
Трын-трава для каго, каму. Запазыч. з руск. м. Не заслугоўвае ніякай увагі, не мае значэння, не хвалюе каго-н. Звінела б тая струна ды брала нас за жывое! Астатняе ўсё — нажыўное, астатняе ўсё — трын-трава! (А. Вярцінскі. Запаветная струна).
Лічаць, што неўжывальнае па-за фразеалагізмам слова трын — фанетычнае змяненне крын (грэч.) 'кветка лілея'. У руск. помніках XVIII ст. сустракаецца тэрміналагічнае спалучэнне крин-трава як батанічна-ўрачэбнае абазначэнне лекаў ці лекавай сыравіны. Параўн. іншыя падобныя ўтварэнні: сон-трава, размарын-трава. Спалучэнне магло фразеалагізавацца ў маўленні ўрачоў ці знахароў, а фанетычнае пераўтварэнне адбылося, відаць, пад уздзеяннем пачатковага т у слове трава. Выраз ёсць і ў І.Насовіча — у такой форме: трынь трава. З мяккім н, але ў напісанні праз злучок сустракаецца ў З. Бядулі («Усё рэшта — трынь-трава»), Я. Коласа («Усё гэта трынь-трава»).
Трыццаць срэбранікаў (сярэбранікаў). Паўкалька з царк. — слав. м. (параўн. у «Трыёдзі поснай», спіс XI ст.: «Продаеши на трьхъ десятехъ серебрышцехъ»). Ужыв. са значэннем 'плата за здраду, цана здрады'. [Мігуцкі:] Падумайце. Лібрэта гатова. Ганарар — трыццаць… [Гудовіч (падхоплівае):] Срэбранікаў (К. Крапіва. 3 народам).
Паходзіць з евангельскай прытчы (Матфей, 26,15) пра Юду Іскарыёта, які прадаў свайго настаўніка Ісуса Хрыста за трыццаць срэбранікаў. Каб стражнікі ведалі, хто з дванаццаці Ісус і каго трэба схапіць, Юда падышоў і пацалаваў яго.
Тры чвэрці да смерці. Уласна бел. Зусім нядоўга (да смерці засталося каму-н.). Камісар… Камісар… Што з табою робіцца? Вазьмі сябе ў рукі… Мо тры чвэрці да смерці, а ты… (П.Місько. Мора Герадота).
У гэтым фразеалагізме этымалагізацыі патрабуюць яго кампаненты. Чвэрць — тут тое самае, што пядзя. І хоць працягласць жыцця ніхто не вымярае на чвэрці, аднак у фразеалагізмах з унутранай рыфмай часам бываюць такія лагічныя і моўныя «анамаліі». А чаму тры, а не дзве? Бо лік тры
138 👁