Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
Трымаць нос па ветры. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. держать нос по ветру, укр. тримати ніс по вітру). Вобразная назва беспрынцыповых дзеянняў і паводзін тых, хто прыстасоўваецца да абставін, мяняе свае погляды, перакананні. Не ў яго звычцы прыкідвацца, лаўчыць, «трымаць нос па ветры» (Г. Бураўкін. Ён прыйшоў з вайны…). Выраз увайшоў y літаратурны ўжытак з мовы маракоў, дзе яго першапачатковае значэнне было канкрэтнае: да з'яўлення параходаў, y перыяд паруснага флоту, увесь час неабходна было трымаць нос карабля па ветры. Трымаць порах сухім. Калька з англ. м. (keep one's powder dry). Быць пільным, быць у баявой гатоўнасці. Вораг гатоў выкарыстаць любую нашу слабасць, любы зручны момант. Гэта абавязвае нас быць увесь час напагатове, трымаць порах сухім (І.Мележ. Завеі, снежань). Узнікненне выразу звязваецца з імем Олівера Кромвеля — кіраўніка англійскай буржуазнай рэвалюцыі XVII ст. Калі яго войска павінна было фарсіраваць раку, ён нібыта сказаў: «Спадзявайцеся на Бога, але порах трымайце сухім». Трымаць руку на пульсе чаго. Паўкалька з руск. м. (держать руку на пульсе). Быць у курсе падзей, сочачы за іх развіццём. Паэт трымаў руку на пульсе часу, апяваў жыццё ў яго перспектыве… (Ю. Свірка. «Прымі мой зорны спеў…»). Утвораны на базе састаўнога медыцынскага тэрміна ў выніку яго пераноснага ўжывання. Трымаць (стрымаць) сваё слова. Калька з франц. м. (tenir sa parole). Выконваць абяцанне. Скончылі працу, гаспадар стрымаў сваё слова, і вячэра была сытая і смачная (У. Дамашэвіч. Дзявочая клятва). Трымаць хвост трубой (дудой). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. держать хвост трубой, укр. тримати хвіст трубою). Трымацца ўпэўнена, з гонарам, не баючыся, не сумуючы. Хадзем, браце, апранацца, наводзіць глянец. Як сябе ні адчуваеш, а, як той казаў, хвост трэба трубой трымаць (Р. Сабаленка. Пчаліны мёд). Утварыўся ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое з прамым значэннем слоў ужываецца ў дачыненні да некаторых жывёл (напрыклад, сабакі ці ваўка). Трымаць язык за зубамі. Калька з ням. м. (die Zunqe im Zaum halten, літаральна «язык за зубамі трымаць»). Нічога не гаварыць лішняга, быць асцярожным у выказваннях; маўчаць, калі трэба. Сеня адмовіўся [адказваць], можа, таму, што яму толькі што загадалі «трымаць язык за зубамі» (І.Шамякін. Трывожнае шчасце
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ones, зяўлення
34 👁
 ◀  / 440  ▶