Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
чаго-н. [Цыганок:] Дык вы яму верце, што пан хоча нам добрае дзела зрабіць! Трымай кішэні шырэй! Аддасць ён зямлю! (М. Грамыка. Змітрок з Высокай Буды). Выраз грунтуецца на іранічным асэнсаванні адпаведнага словазлучэння, y якім, як мяркуюць, слова карман мела даўнейшае значэнне мяшок'. Трымацца абедзвюма рукамі за каго. Уласна бел. Высока цаніць каго-н., даражыць кім-н. A ты, дурань, падумала [Антаніна] пра Аляксея, замест таго, каб абедзвюма рукамі трымацца за такую прыгажуню, яшчэ круціш носам… (Я. Радкевіч. Антаніна). Утварыўся на аснове свабоднага словазлучэння ў выніку яго пераасэнсавання, пераносу дзеяння з неадушаўлёных прадметаў на чалавека. Трымацца на адлегласці ад каго, з кім. Агульны для ўсходнесл. і польск, м. (руск. держаться на почтнтельном расстоянии от кого, укр. триматися на значній відстані від кого, польск. trzymać się w pewnei odległosci od kogo). Hе ўступаць у блізкія адносіны, сувязі з кім-н. Сурміла трымаўся на адлегласці з падначаленымі, раўніва клапаціўся пра свой аўтарытэт… (В. Блакіт. Шануй сваё імя). Утвораны ад фразеалагізма трымаць на адлегласці (каго) — недакладнай калькі з франц. м. (гл.). Трымаць вуха востра. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. держать ухо востро, укр. тримати вухо гостро). Ужыв. са значэннямі 'апасаючыся чаго-н., быць вельмі пільным, быць напагатове' і 'не давярацца каму-н., быць асцярожным з кім-н.'. Стан рэчаў быў такі, што трэба трымаць вуха востра, каб не папасціся бязглузда ў панскія рукі (Я. Колас. Дрыгва). [Туміловіч:] Гэта такія людзі, Аўдоцця Захараўна, што з імі трэба трымаць вуха востра (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі). Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, пераносу на чалавека дзеянняў, звычак, напрыклад, каня ці сабакі, якія пры адчуванні небяспекі востра трымаюць вушы, прыслухоўваюцца. Трымаць на адлегласці каго. Недакладная калька з франц. м. (tenir a distance respectueuse, літаральна «трымаць на значнай адлегласці»). Пазбягаць блізкіх адносін, сувязей з кім-н. [Майстар:] Ты не адзін раз казаў мне, што вучняў трэба трымаць на адлегласці. Ці не ў гэтым твая памылка? (А. Кобец-Філімонава. Агні за перавалам). Узнікненне фразеалагізма звязана з правіламі этыкету, паводле якіх неабходна было знаходзіцца на пэўнай адлегласці ад караля і іншых важных асоб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
31 👁
 ◀  / 440  ▶