Трашчаць (затрашчаць) па усіх швах. Агульны для ўсходнесл. м. Знаходзіцца пад пагрозай краху, развалу, распаду, зрыву. Рабочыя планы ў гаспадарцы цяпер трашчаць па ўсіх швах і толькі таму, што аднесліся да іх распрацоўкі фармальна (Звязда. 3.08.1986). Утвораны ў выкіку метафарызацыі свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў дачыненні да адзення, калі яно не падыходзіць каму-небудзь з-за малога памеру. Траянскі конь. Калька з грэч. м. Mae значэнні 'ашуканства, хітры падман' і 'чалааек, які са здрадніцкімі намерамі дабіваецца чыйгосьці давер'я, выдае сябе не за таго, кім з'яўляецца на самай справе'. У вясковай ночнай цішыні дагараў клуб — гэты траянскі конь графа Ельскага (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах). [Ягадка:] Калі быў таварыскі суд, вы назвалі яго пры ўсіх траянскім… жарабцом. [Ізабела:] Даруйце, y вас недакладна запісана. Я назвала яго траянскім канём (М. Матукоўскі. Амністыя). Паводле старажытнагрэчаскага эпасу, пасля дзесяцігадовай асады грэкі хітрасцю авалодалі горадам Троя. Яны сказалі, што пакідаюць горад, падарылі траянцам вялізнага драўлянага каня і адплылі на суседні востраў. Каб уцягнуць каня ў крэпасць, траянцы разбурылі частку сцяны. Ноччу з каня выйшлі схаваныя там воіны-грэкі, перабілі варту, адчынілі гарадскія вароты і ўпусцілі войска, што вярнулася з вострава. Троя была ўзята і разбурана. Труса святкаваць. Паўкалька з руск. м. (труса праздновать). Баяцца, палохацца. Кабакоў ціха прызнаўся: —Баюся… — Лейтэнант Самохін, ён што — заўсёды ў вас труса святкуе? — Ды быццам не. Не прыкмячалася (В. Быкаў. Яго батальён). Склаўся як своеасаблівая пародыя на словазлучэнні са святцаў (тыпу святкаваць Вялікдзень, святкаваць імяніны). Сэнсаўтваральным тут выступае назоўнікавы кампанент са значэннем баязлівец'. Тры корабы нагаварыць, наплесці і пад. Паўкалька з руск. м. (с три короба). Вельмі многа і абы-чаго. Чаго ты абыходзіш мяне? I табе ўжо наплялі тры корабы? (У. Карпаў. За годам год). Паходзіць з прыказкі Приехала баба из города, привезла вестей с три короба. Як сведчыць У.І.Даль, короб і ў прыказцы, і ў яе «абломку» ўжыты з даўнейшым значэннем 'павозка, воз, калёсы'. У бел. м. фразеалагізм выкарыстоўваецца і ў форме сем корабаў: «А цяпер спі, a то я табе нагаварыла сем корабаў. Прабач старую» (А. Васілевіч. У прасторы жыцця). Трымай кішэнь(-і) шырэй. Паўкалька з руск. м. (держи карман шире). Не спадзявайся, не разлічвай на што-н., не чакай
Дадатковыя словы
даверя, зяўляецца
37 👁