выточваць, апрацоўваць з дрэва фігурныя слупкі (балясы), якія ішлі на ўпрыгожванне лесвічных поручняў. Майстры, выконваючы гэту няцяжкую работу, займаліся вясёлымі размовамі, пустасловілі. Ёсць і другое меркаванне пра паходжанне фразеалагізма; на думку В. М. Макіенкі, выраз на пачатку свайго існавання меў агульнае аналітычнае значэнне: кампанент тачыць суадносіўся са значэннем выконваць', a кампанент балясы — са значэннем 'пустыя размовы'. Толькі (аднаго) птушынага малака няма (не хапае, бракуе) у каго, дзе. Агульны для ўсходнесл. (руск. только нет птичьего молока, укр. тільки пташиного молока нема) і польск. (brakuje komu tylko ptasiego mleka) м. Усяго ўволю, удосталь. I пажылі ж мы з Нэлечкай — ёсць што ўспомніць! Можна сказаць, аднаго птушынага малака бракавала (І.Аношкін. Дружбакі). Склаўся на аснове фразеалагізма птушынае малако (гл.). Трапіць да Абрама на піва. Гл. да Абрама на піва трапіць. Трапіць (папасціся, улезці) y нерат. Уласна бел. Апынуцца ў безвыходным, непрыемным ці няёмкім становішчы. Змораныя чырвонаармейцы прыпыніліся ў невялікім маёнтку. Трэба было адпачыць і агледзецца, каб не трапіць у нерат (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). Узнік з прыказкі Трапіў y нерат — ні ўзад ні ўперад, y якой першапачаткова мелася на ўвазе рыба. Скарочаны варыянт пашырыў сваю спалучальнасць, уступае ў сінтаксічную сувязь, не заўсёды ўласцівую прыказцы. Трапіць y самы яблычак. Гл, пацэліць (патрапіць, трапіць) y самы яблычак. Трапляць (трапіць; пападацца, папасціся) на вудачку (на кручок) каму, да каго. Агульны для ўсходнесл. м. Даваць сябе падмануць, ашукаць. У мяне пасля балелі мышцы жывата — ад натугі, каб не зарагатаць ад таго, як траплялі на вудачку паважаныя сталыя людзі (І.Шамякін. Тайна драмы). Узнік шляхам пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ў маўленні рыбакоў ужываецца з прамым значэннем слоў. Трапляць (трапіць) y пераплёт. Паўкалька з руск. м. (попадать в переплет). Аказвацца ў цяжкім, небяспечным ці непрыемным становішчы. Рыхлінскі зразумеў, y чым справа, не раз трапляў y пераплёт, хацеў крычаць, але мужчыны (гэта былі партызаны) заткнулі яму рот (І.Гурскі. Вецер веку). Утварыўся ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, y якім словам пераплёт, паводле В. М. Макіенкі, называлі сплеценую з жэрдак пастку для лоўлі рыбы. Траціць галаву. Гл. губляць (згубіць; траціць, страчваць, страціць) галаву
30 👁