прыйдзецца пачынаць жыццё спачатку. «Чаго я еду ў Расію? — раптам з жахам падумаў ён. — Гэта я вяртаюся да печкі!..» Танталавы мукі (пакуты). Гл. мукі Тантала. Таптанне на месцы. Агульны для ўсходнесл. м. Адсутнасць развіцця, руху наперад. [Язва:] Пара канчаць гэту камедыю. Іначай будзе таптанне на месцы, чаго глядач цярпець не можа (К. Крапіва. Мілы чалавек). Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма таптацца на адным месцы 'не рухацца наперад, не развівацца, не ўдасканальвацца'. Таптанне ў гразь каго, чаго. Гл. утоптванне (таптанне) y гразь каго, чаго. Таптацца ў гразь. Агульны для ўсходнесл. м. Усяляк прыніжацца, знеслаўляцца, зневажацца. У краіне, дзе верхаводзяць «праваслаўныя атэісты», тысячагадовыя традыцыі мудрых продкаў топчуцца ў гразь (С. Кліменценка. Не згасайце, свечкі памяці). Утвораны ад фразеалагізма таптаць у гразь (каго, што) — выразу з жывой унутранай формай. Таптаць (утоптваць; утаптаць) y гразь каго, што. Калька з франц. м. (saucer dans la boue). Усяляк чарніць, прыніжаць, знеслаўляць каго-, што-н., зневажальна адзывацца, несправядліва абвінавачваючы. Як з «хамамужыка» ў палацах умела панства пасмяяцца! Як твае думы, тваё слова ў гразь таптала адмыслова! (Ю. Свірка. Хат вячысты дар). Вобразнае ўяўленне, якое спадарожнічае фразеалагічнаму значэнню, усведамляецца даволі выразна. Адчуваецца і гіпербалічнасць у супастаўленні з'яў. Тармазы адказваюць y каго. Агульны для бел. і руск. (тормоза срываются) м. Хто-н. страчвае кантроль над сваімі дзеяннямі, учынкамі. Мабыць, многія чулі, як юнак, які зрабіў нешта кепскае, апраўдваецца: «Адказалі тармазы… Быў п'яны» (Маладосць. 1988. № 2). Паходзіць з маўлення шафёраў. Таўчы ваду ў ступе. Гл. ваду ў ступе таўчы. Тачыць зубы на каго, на што. Гл. вастрыць (тачыць) зубы на каго, на што. Тачыць (патачыць) лясы (балясы) з кім. Агульны для ўсходнесл. м, Займацца пустымі размовамі, пустасловіць. Ёй [бабулі] няма часу з намі тачыць лясы — трэба бульбу перабраць: што варыць, што на насенне (І.Сяркоў. Мы з Санькам у тыле ворага). Прынята лічыць, што фразеалагізм склаўся ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння тачыць балясы, г. зн
Дадатковыя словы
зяў, пяны
55 👁