Т Табаку важыць. Уласна бел. Драмаць седзячы ці стоячы, то апускаючы, то падымаючы галаву. Што ты, табаку важыш? Ідзі ды кладзіся спаць. Гэта ж табе тут не карчма! (Я. Купала. Паўлінка). Узнік з аманімічнага свабоднага словазлучэння ў выніку яго метафарызацыі на аснове падабенства з'яў «Табаку важылі на маленьхіх шаліках, вельмі адчувальных нават ад шчопця табакі» (Ф. Янкоўскі), яны доўга хадзілі то ўверх, то ўніз, пакуль не ўсталёўвалася раўнавага. Так бы мовіць. Запазыч. з укр. м. (так би мовити). Калі можна так выказацца. Я ўжо даўно мінуў той дзіцячы ўзрост, пазбавіўся, так бы мовіць, ланцугоў чароўнага і, шчыра кажучы, трохі жорсткага туману… (А. Асташонак. Драматургічныя тэксты). Гэта нядаўкяе запазычанне ўжываецца ў нашай мове паралельна з сінанімічным выразам так сказаць. Так трымаць! Паўкалька з руск. м. (так держать). Заклік ці пажаданне і надалей прытрымлівацца ранейшай лініі паводзін. Малайчына, Андрэй, так трымаць, я ведаў, што ты не здасіся ўсякім жыццёвым перыпетыям (І.Капыловіч. Калі трэба жыць). Паходзіць з маўлення маракоў, дзе «Так держать!» — каманда рулявому на судне, па якой ён павінен утрымліваць ход карабля па зададзеным курсе. Параўн. выкарыстанне фразеалагізма з паказам на сферу яго першапачатковага ўжывання: «Пылец па-сяброўску ляпае Алеся па плячы: — Так трымаць, старшына! Гэтак, здаецца, па-флоцку?» (І.Шамякін). Танцаваць ад печы (ад печкі). Запазыч. з руск. м. Пачынаць з самага прывычнага, паўтараючы ўсе дзеянні з самага пачатку. Мне, Гарасім Сямёнавіч, здаецца, што я танцую, як кажуць, ад печы. Нешта хочацца знайсці такое… зразумець, чаму ўсё ж дзяўчына вярнулася з горадаў вёску (У. Саламаха. Напрадвесні). Выраз з рамана В. А. Сляпцова «Добры чалавек» (1871). У адным з эпізодаў герой рамана Церабенеў успамінае, як яго, малога, калісьці вучылі танцаваць. Пачынаючы танец ад печкі, хлопчык збіваецца з такта і спыняецца. Настаўнік танцаў зноў вяртае хлопчыка да печкі, зноў усё пачынаецца спачатку. Праз пятнаццаць гадоў Церабенеў вяртаецца на радзіму пасля бясплённых блуканняў па Еўропе і са страхам думае, што
43 👁