Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
у часе хрысціянскага абраду памазання» або як «няхры шчаны», «непрычашчоны». У «Зборніку беларускіх прыказак» І.І.Насовіча пададзены ў форме такі-сякі сухі, нямазаны. Сямі пядзяў y лбе. Паўкалька з руск. м. (семи пядей во лбу). Вельмі разумны, здольны, здатны. Як ні дзіўна, сярэдневяковае праваслаўе страшэнна абыякавае да творцы, да асобы, якая на яго працавала, да дойліда, майстра фрэскі і іконы, разьбяра. І так паўсюль. Трэба быць сямі пядзяў y лбе, каб заслужыць на ўпамінанне (УКараткевіч. Дыяментны горад). Узнік на аснове ўяўленняў, што высокі лоб — прымета вялікага розуму. Пядзя — даўнейшая мера даўжыні, роўная адлегласці паміж канцамі расцягнутых вялікага і ўказальнага пальцаў, г. зн. 18–20 см. Выраз засноўваецца на прыёме гіпербалы (сем пядзяў — гэта амаль паўтара метра). Фразеалагізмы з падобным гіпербалізаваным вобразам ёсць у некаторых раманскіх мовах: румынскай (eu sapta palme in frunte, літаральна «з сямю пядзямі ў лбе»), іспанскай (tener mas de dos palmos de frente, літаральна «мець больш як дзве пядзі ў лбе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
28 👁
 ◀  / 440  ▶