Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў (2004). І. Я. Лепешаў

 ◀  / 440  ▶ 
турбуюць іншыя рэчы. Перш за ўсё я не маю яшчэ сабе замены ў эмтээс, сяджу на двух крэслах (Т. Хадкевіч. Даль палявая). У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз. Магчыма, выраз склаўся пад уплывам франц. être assis entre deux chaises (літаральна «сядзець паміж двух крэслаў»), які ў сэнсавых адносінах супадае з першым значэннем фразеалагізма сядзець на двух крэслах. Сядзець на шыі (на карку, на гарбе) чыёй, y каго, каго, Агульны для ўсходнесл. м. Знаходзіцца, быць на чыім-н. забеспячэнні, утрыманні. У маім узросце бацька ўжо цэлую сям'ю карміў, хату пабудаваў, іншыя людзі навуковыя адкрыцці паспелі зрабіць, а я? Сяджу ў бацькоў на шыі… (А. Карпюк. Данута). У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз. Сядзець склаўшы (злажыўшы) рукі. Агульны для ўсходнесл. м. Нічога не рабіць, бяздзейнічаць. Атака захлынулася, і паўтараць яе не было сэнсу. A сядзець склаўшы рукі — злачынства перад рэвалюцыяй, перад таварышамі, якія гінулі ў горадзе (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). Узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, напрыклад: «Маці сядзіць, склаўшы рукі,— простая, акамянеўшая і глядзіць на абраз, вусны яе нешта шэпчуць…» (В. Каваль). Магчыма, y аснове фразеалагізма, як мяркуе П. Сцяцко, «вобраз намаляваных на іконах святых са складзенымі пэўным чынам (згорнутымі) рукамі». Параўн. y зборніку Я. Рапановіча «Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі»: сядзіць, рукі злажыўшы, як святы. Або: «— Баюся: трэба чакаць горшага… — Дачакаемся! Калі будзем сядзець, як бажкі! Склаўшы рукі…» (І.Мележ). Сякера пад лаўкай (лавай). Уласна бел. Не знаходка, не адкрыццё, даўно вядомая рэч, з'ява, факт і пад. Сякера пад лаўкай! — Скарупкаў «Slownik fraseologiczny», які так доўга чакаў маёй пільнейшай увагі (Я. Брыль. Дзевяноста чацвёрты). Узнік унутрыфразеалагічным спосабам — на аснове выклічнікавага выразу знайшоў сякеру (тапор) пад (за) лаўкай (гл.). Параўн. y М. Федароўскага: «На Палессі кажуць: От нахадка: тапор за лаваю». Сякі-такі нямазаны (такі-сякі нямазаны). Агульны для ўсходнесл. м. Выраз, які ўжыв. замест разгорнутай характарыстыкі ці ацэнкі каго-н., звычайна адмоўнай. [Жлукта:] Хацеў бы я яшчэ зайсці да таварыша Бывалава… Перадайце яму прывітанне. Скажыце, што прыехаў сякі-такі нямазаны (К. Крапіва. Мілы чалавек). Утвораны на аснове фразеалагізмаў сякі-такі, такі ды сякі шляхам пашырэння іх кампанентнага складу словам нямазаны, якое першапачаткова, відаць, усведамлялася як «не мазаны мірам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зява, сямю
38 👁
 ◀  / 440  ▶